Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

ЖРЭУ №2: “Мы не зацікаўленыя зразаць здаровыя дрэвы”

Чаму спілавалі шыкоўную іву і яшчэ каля 40 дрэваў у Мінску, на вуліцы Р. Люксембург і не толькі.
2 комментария
Продолжение темы:

Любімая іва ўсяго двара аднаго з дамоў па вуліцы Р. Люксембург на гэтым тыдні апынулася спілаванай, як і яшчэ каля 40 дрэваў па раёне.

Вакол бегаюць дзеці і прахаджваецца бабуля, усе з івавымі дубчыкамі.

Паглядзі, я знайшла самы даўгі!”, - скача дзяўчо. Вакол чуюцца гукі пілы, у суседнім двары бачныя свежыя і патрухлеўшыя пні ўздоўж невялікага футбольнага поля.

У двары па суседняй вуліцы, 1-й Землямернай – тыя самыя пілы, стосы галін і папілаваныя ствалы, спецтэхніка. Работнікі аказаліся гаваркімі:

Так, іва прыгожая была. Але што паробіш – трэшчына ў самым ствале. Агулам тут прыбіраюць аварыйныя і вельмі старыя дрэвы, сухастой.

Тут (у двары –аўт.) дрэвы пераважна глядзелі на дзіцячую пляцоўку, а гэта забаронена. Вельмі нахіленыя. Адно з іх, як і тая іва, было трэснутае надвое ў ствале. Калі спілоўвалі, палова была гнілая, і сэнсу пакідаць насамрэч… Так, з выгляду яно прыгожае і квітнее, а ўнутры трухля. Калі моцны вецер, і дзеці на пляцоўцы… Самі разумееце.”

Дзедух Аляксандр Уладзіміравіч, кіраўнік ЖРЭУ №2 Маскоўскага раёну, паўтарае амаль тое ж, што казалі работнікі: гнілое, побач арэлі і пясочніца; падчас планавага абходу спецыяліст “Зелянбуда” Маскоўскага раёну сказала рэзаць, “бо некага яна накрые”.

Мы не зацікаўленыя зразаць здаровыя дрэвы ці зразаць несанкцыянавана, на ўсё ёсць дазвол”, - кажа Аляксандр.

Дрэвы прыбіраюць паводле рашэння адміністрацыі Маскоўскага раёну, ад іх жа ёсць дазвол. Усяго амаль 40 і яшчэ на прыкладна 40 па раёне рыхтуецца дазвол. Сярод дрэваў шмат канадскіх таполяў.

Кампенсацыйныя пасадкі замест спілаваных дрэваў рабіцца не будуць (у дакументах прочыркі) – калі справа тычыцца аварыйных дрэваў, гэта не патрабуецца, паводле Аляксандра Дзедуха. Калі ў выпадку капрамонтаў, будоўлі парковак зразаюцца добрыя, жывыя дрэвы, такі абавязак ёсць, а тут “людзям не даюць такую нагрузку, каб лішні раз не напружваць фінансава”.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: