Подписаться! Лента новостей Комментарий эксперта Игорь Корзун

“Што ад нас залежыць?” – пытаюць гараджане, ігнаруючы грамадскія слуханні

Ігар Корзун пра праблемы гарадской зялёнай зоны, канцэлярысцкую нарматыўку і пра тое, як быць простым гараджанам.
0 комментариев

Каменныя джунглі ў спальнай Каменнай горцы, высечкі дрэваў, часам не законныя, у горадзе і кампенсацыйныя пасадкі дзесьці за кальцавой – гэта сітуацыя не ў інтарэсах гарадскіх уладаў і гараджанаў, і ў гэтым бяда.

Днямі мы збіраліся на слуханні па будаўніцтву парка па праспекце Пераможцаў: хацелася б, каб былі выкананыя правы гараджанаў і прыродаахоўнае заканадаўства – але для гэтага, напэўна, трэба, каб прыйшлі самі гараджане?

На слуханні прыйшло шэсць чалавек - два журналісты і чатыры спецыялісты – энтузіясты. А гараджане на пытанне, чаму не прыйшлі, кажуць: “А што ад нас залежыць?” – расказвае Ігар Корзун, удзельнік таварыства “Зялёная сетка” і каардынатар кампаніі “Гарадскі Ляснічы”.

Ігар Корзун зараз вядзе кампанію “Гарадскі Ляснічы”, у межах якой плануецца інвентарызацыя гарадскога зялёнага асяродку – вызначэнне і апісанне самых прыгожых, адметных ці каштоўных месцаў; прадстаўленне інфармацыі па іншых кампаніях у горадзе; арганізацыя юрыдычнай кансультацыі для грамадзянаў і праца з дакументамі.

Апошняе Ігар лічыць вельмі праблемным пытаннем: галоўнае для гарадскога зялёнага асяродку акурат тое, што ён мусіць высякацца і саджацца ў адпаведнасці з правіламі і нормамі, але якія яны, гэтыя нормы, вядома далёка не ўсім:

Звычайны гарадскі жыхар не можа з лёгкасцю пазнаёміцца з дакументамі, якія рэгламентуюць абыходжанне з гарадскімі зялёнымі насаджэннямі, яму трэба прайсці сем колаў пекла спачатку для таго, каб даведацца, якія ёсць рэгламенты, а пасля – каб зразумець, хто і якім чынам імі кіруецца.

Нарматыўныя дакументы, нават калі вы іх знайшлі, трэба яшчэ зразумець: яны напісаныя вельмі канцылярскай мовай з выкарыстаннем тэрміналогіі, да таго ж досыць казуістычныя. У выніку праблемаў многія інстанцыі адсылаюць грамадзянаў з парога да парога: маўляў, не іх адказнасць, а Рыгора з установы "Н".

Тым часам, пакуль гараджане лічаць, што ад іх нічога не залежыць, нормы кампенсацыйных высечак плаўна змяніліся з 1:10 (высечаных дрэваў да пасаджаных) да 1:3, а “Зелянбуд” кажа, што няма дзе саджаць дрэвы. Замест сапраўднага сасновага бору, які высякаюць за кальцавой, у раёне будаўнічага рынку, з’яўляецца пасадка на балоцістым участку побач, а між каменных гмахаў на такой жа Каменнай горцы вее вецер.

Неабыякавыя асобы, у тым ліку валанцёры, могуць супрацоўнічаць з кампаніяй, звязаўшыся праз праз аднайменную суполку ў facebook (праз пару тыдняў плануецца запуск сайта кампаніі “Зялёны ляснічы”).

Ганна Валынец

Крыніца фота sur.by, bnp.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей:

Игорь Корзун:

  • здесь когда-нибудь будет новость
  • здесь когда-нибудь будет новость
  • здесь когда-нибудь будет новость
  • здесь когда-нибудь будет новость
  • здесь когда-нибудь будет новость