Подписаться! Лента новостей Экошок Техно-катастрофы

Дзяржава зняславіцца падчас чэмпіянату, калі па ўсіх кірунках будзе спаленая трава

Вясновыя палы працягваюць знішчаць расліны, людзей і беларускі імідж.
0 комментариев
Продолжение темы:

Тры чалавекі згарэлі жывымі

Ужо тры чалавекі згарэлі жывымі праз палы травы на ўласнай зямлі – аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве унутраных спраў.

"Гэта не былі экстрэмальныя выпадкі, проста сталыя маларухомыя людзі прыбіралі на падворках, палілі смецце з травой і не здолелі пракантраляваць сітуацыю", – тлумачыць Віталь Навіцкі з прэс-службы.

Больш за ўсё палаў у Магілёўскай вобласці (260 выпадкаў), на другім месцы самая цёплая Берасцейская (239) і на трэцім – Гродзенская (140).

5-6 год трэба, каб прырода аднавілася пасля палу

Як заўсёды вясной, калі хочацца хутчэй зялёнай травы, людзі пачынаюць паліць старую, спадзеючыся, што новая вырасце хутчэй – праз гэты міт ад пачатку года зафіксавана ўжо 784 выпадкі ўзгарання травы і кустоўя (у суме 490 гектараў, альбо пляцоўка каля 2 на 2,5 кіламетры).

Насамрэч жа трава не расце хутчэй – проста яе лепш бачна на пустой зямлі, а спажыўныя рэчывы з попелу не трапляюць у глебу, а змываюцца першым жа дажджом разам са спаленым насеннем траваў і загінулымі дробнымі жывёламі і насякомымі.

Кляшчоў і гадзюк таксама не робіцца менш, а вось птушак і іншых іх натуральных ворагаў - так. Нехта здымаецца з гняздоўя, нехта згарае ці задыхаецца. Каб аднавіць экалагічны баланс на такой тэрыторыі, патрэбна 5-6 год.

Абгарэлае птушаня

Людзі прыцэньваюцца да штрафаў

Штраф за палы сёння складае ад 1,3 да 5,2 мільёна беларускіх рублёў, але, як мяркуе Віталь Навіцкі, гэта грае не першую ролю:

Справа не ў штрафах: людзі ледзьве не прыцэньваюцца, ці здолеюць заплаціць. Справа ў наступствах: гэта знішчэнне збудаванняў, траўмаванне і смерці”.

Ігар Куталоўскі: “Мы ўжо даўно мусілі пазбавіцца гэтай праблемы”

Чарапаха

Для мяне спальванне смецця і расліннасці – індыкатар нашай культуры, эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі ў сферы экалогіі і стану грамадства, - выказваецца Ігар Куталоўскі, эксперт таварыства “Зялёная сетка”. - Мы разглядаем жывы свет як машыну, а насамрэч мы часткі адзінага цэлага”.

Сацыяльная рэклама, тэматычныя заняткі ў школах і агулам большае выкарыстанне прыдатных дзяржаўных механізмаў маглі б, на думку Ігара, вырашыць праблему, а каталізатарам можа стаць усім вядомы чэмпіянат у траўні:

Зараз трэба рабіць акцэнт на тым, што будзе чэмпіянат свету па хакеі, і нашыя грамадства і дзяржава могуць зняславіцца, калі па ўсіх кірунках ля дарог і магістраляў будзе спаленая трава – там гэта адбываецца ў першую чаргу.

Можа быць, з дапамогай СМІ трымаецца звярнуць увагу дзяржавы на яе адказнасць. Мы ўжо даўно мусілі пазбавіцца гэтай праблемы”.

Ганна Валынец

Крыніца фота forestforum.ru, mchs-minsk.blog.tut.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: