Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

“Раней тут была зялёная зона, а цяпер з болем глядзім, як высякаюць дрэвы”

У межах капрамонту на вуліцы Адоеўскага, 107 будуецца паркоўка, частка жыхароў супраць.
0 комментариев
Продолжение темы:

18 парковачных месцаў на 8 пад’ездаў

Раней тут была зялёная зона, а цяпер з болем глядзім, як высякаюць дрэвы”, - амаль тыдзень скардзяцца жыхары дома №107 па вуліцы Адоеўскага ў Мінску, у якіх у зялёнай зоне вакол дома відавочна паменела дрэваў.

Дом 107 знаходзіцца ля дарогі, звычайная пяціпавярхоўка на 8 пад’ездаў, якой, са словаў жыхароў, ужо больш за 40 год. Яна на капітальным рамонце, і ў ЖЭС-48, адказным за дом, разам з капрамонтам сабраліся яго дабраўладкаваць: зрабіць новую дзіцячую пляцоўку, пару парковак (на 8 і 10 месцаў) і расшырыць пажарную сцежку, якую з часам перакрылі дрэвы.

Планы, згодна з якімі дабраўладкуецца тэрыторыя, узгодненыя, і паводле ЖЭСа, “тут няма ніякай самадзейнасці

ЖЭС: “Раней машыны пакідалі проста ля лавачак, нельга было зайсці ў пад’езд”

Гэтыя пажарная сцежка з паркоўкай і сталіся прычынамі незадаволенасці.

Прастора за домам, дзе дзіцячая пляцоўка і зялёная зона, проста ўтыканая дрэвамі – пустога месца для паркоўкі тут няма, і таму па стане на мінулы чацвер было высечана 15 дрэваў і высечка яшчэ колькіх плануецца.

Пажарны праезд быў і раней, але ён вузкі – побач растуць дрэвы, карані якіх з часам паднялі сцежку, а калі іх абсекчы, то дрэвы не выжывуць. Каб не рабіць двайную працу, вырашылі прыбраць дрэвы”, - тлумачаць у ЖЭС.

А чаму робяць паркоўкі? Жыхары самі звярталіся?” – запытваем.

Так. Тут няма ніякага двара, і раней машыны пакідалі проста ля лавачак, часам нельга было зайсці ў пад’езд. Але ж усім не дагодзіш”. – і на развітанне ў ЖЭС-48 дадалі, што калі жыльцы жадаюць абмеркаваць высечку дрэваў, то ім трэба пра гэта паведаміць у ЖЭС, і будзе зробленая сустрэча.

Марына Дубіна: “Ёсць прыклады ЖЭСаў, якія даведваюцца, ці жыльцы не супраць уладкавання стаянкі”

Уласна, гэта жыхароў і непакоіла: перад тым, як вырашыць, ці будаваць паркоўку, не было агульнага сходу зацікаўленых і пра прыняцце рашэння частка жыхароў не ведала.

Каментуе Марына Дубіна, каардынатарка прававой слубы таварыства “Зялёная сетка”:

Бываюць ЖЭСы, якія першапачаткова даведваюцца ў зацікаўленых жыльцоў, чаго ім не хапае: лавачак, зялёнай зоны ці парковак – і пасля збору меркаванняў прымаюць рашэнні. Гэта дазваляе прыняць рашэнне, якое максімальна задаволіла б усіх зацікаўленых.

Ёсць прыклады ЖЭСаў, якія даведваюцца, ці жыльцы не супраць уладкавання стаянкі, ініцыююць сходы”.

Такое практыкуецца, напрыклад, у Горадні.

Агулам жа ўдзелу грамадзянаў у пытаннях дабраўладкавання тычыцца вялікая частка зваротаў грамадзянаў у Орхускі цэнтр ў Горадні (судзейнічае рэалізацыі права грамадзянаў на ўдзел у прыняцці экалагічна значных рашэнняў).

Ганна Валынец

Фота аўтара ад 21 сакавіка 2014 года

Ранее по теме:

Комментарии читателей: