Подписаться! Лента новостей Техносфера АЭС

На 26% могуць вырасці атамныя магутнасці да 2030 году

Пра гэта паведамляецца ў апісанні даследвання перспектываў атамнай энергетыкі на сайце французкага штодзённіка Le monde.
0 комментариев
Продолжение темы:

Катастрофа ў Фукусіме не змушае АЭС знікнуць

Колькасць атамных рэактараў, якія будуюцца ў свеце | AIEA, Roland Berger

Сусветны парк АЭС ад 2011 году зменшыўся на 9 адзінак, але гэта не азначае, што катастрофа ў Фукусіме змусіла атамную энергетыку паступова знікаць, больш за тое – імаверна, што яна будзе развівацца актыўней.

У даследванні, апублікаваным 12 сакавіка, праз тры гады пасля катастрофы на японскай атамнай станцыі, нямецкая кампанія Ралан Бэргер Старэжы Кансультантс (Roland Berger Strategy Consultants) ацэньвае магчымы рост атамных магутнасцей у свеце з 2014 да 2030 гг. у 26%.

Паводле іх досыць кансерватыўнага прагнозу, колькасць рэактараў павялічыцца з 435 штук (372 гігаваты) да 489 (470 гігаватаў). Кампанія паведаміла аб 581 запланаваным ці абвешчаным ядзерным праекце, але таксама падкрэсліла, што гаворка ідзе пра досыць тэарэтызаванае бачанне: толькі ад 123 да 224 праектаў вартыя даверу.

Змяненне колькасці атамных рэактараў у свеце

Нягледзячы на рашэнне некаторых краін адмовіцца на кароткі альбо доўгі тэрмін ад ядзернай энергетыкі (Германія, Італія, Швейцарыя), у свеце зараз будуюцца яшчэ 72 станцыі, з іх больш за траціну (28 станцый) у Кітаі.

Азія мае ільвіную рэактараў (56 плануецца пабудаваць да 2030 году ў Кітаі і 14 - у Індыі). Вельмі сціпла выглядае Расія са сваімі 16 праектамі, у той час як многія краіны збіраюцца вельмі актыўней заняцца атамнай энергетыкай: Аб'яднаныя арабскія эміраты, Саудаўская Аравія, Турцыя, краіны Паўднёвай Афрыкі…

Апроч таго, зазначае даследчык: "некаторыя краіны да 2030 году плануюць замену альбо сціплае пашырэнне іх існуючага ядзернага парку: Англія, Чэхія, Украіна, Паўднёвая Карэя ці, магчыма, ЗША".

Іран у сакавіку заключыў з Росатамам папярэдняе пагадненне аб будоўлі двух дадатковых рэактараў на станцыі Бушэр.

Бразілія аднавіла праграму, якая не дзейнічала напрацягу амаль 20 год, даверыўшы фрацузкай кампаніі Арэва скончыць АЭС Ангра-3, у той час як французская дзяржаўная энергетычная кампанія “Электрысітэ де Франс” (EDF) цішком цкуе лабістаў пераканаць Бразілію, што французкі вопыт не мае аналагаў.

Крытычны перыяд для замяшчэння ядзернай энергетыкі

Сярэдні ўзрост сусветнага атамнага парка складае 27 год. Праз 2 гады 70% рэактараў будуць мець узрост 40-60 год, і ўрады мусяць выбраць між іх хуткай заменай і пераходам да іншых крыніц энергіі.

Даследчыкі сведчаць, што для гэтай індустрыі з доўгімі цыкламі, дзе мінае дзесяць год між папярэднім пагадненнем і ўводам рэактара ў эксплуатацыю, што "перыяд 2015-2030 гг. будзе крытычным для рынка замяшчэння".

Рынкі замяшчэння атамнай энергіі – Расія, Францыя, ЗША

Буйнейшыя рынкі замяшчэння атамнай энергіі знаходзяцца ў Францыі, Расеі і ЗША, і ўсё гэта ў доўгатэрміновай перспектыве.

ЗША маюць вялізныя рэзервы нетрадыцыйнага газа (сланцавага, вуглеметанавага і шчыльнага), але іх запасы спустошваюцца яшчэ хутчэй за традыцыйныя. І ў выпадку ЗША складана сказаць, ці застанецца такім жа нізкім кошт сланцавага газу і, адпаведна, больш канкурэнтаздольным для прадукавання электрычнасці.

Другая невядомая зменная - Японія, насельніцтва якой збольшага ставіцца да атама варожа. Тут пасля Фукусімы зачынілі ўсе рэактары, і толькі 2 з 48 могуць быць перазапушчаныя неўзабаве.

Перспектывы развіцця атамнай энергетыкі

Развіццё атамнай энергетыкі ў будучыні залежыць ад кірунку, які абяруць вялікія ядзерныя краіны (Францыя, Расія, ЗША) і тэмпаў развіцця на Бліжэйшым Усходзе і ў Азіі.

Таксама вялікую ролю грае бяспечнасць аб’ектаў: новая катастрофа здольная зноў запаволіць развіццё галіны, жывячыся страхамі, што жывуць у грамадскім меркаванні.

Ганна Валынец паводле Жана-Мішэля Беза (Jean-Michel Bezat), Le monde

Крыніца фота Alain Jocard, AFP; fototelegraf.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: