Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Свята кожнаму дрэву: сёння Міжнародны дзень лясоў

Беларускія лясы, як сведчаць лічбы і факты, зусім не бясконцыя.
0 комментариев
Продолжение темы:

Дзень лясоў

21 сакавіка – Міжнародны дзень лясоў, што забяспечваюць 75% прэснай вады ў свеце і даюць прытулак 80% наземных відаў жывёл, раслін і насякомых.

Беларускія лясы займаюць амаль 40% тэрыторыі краіны. Дзякуючы ім існуюць і не сохнуць беларускія балоты, адныя з самых вялікіх у Еўропе. Яны разам з лясамі выпрацоўваюць кісларод і паглынаюць вуглякіслы газ, запавольваючы змяненне клімату, а адзін гектар натуральных балотаў здольны паглынуць каля тоны парніковых газаў.

Спелых лясоў менш за норму, а высечкі растуць

Беларускія амаль 40% не бясконцыя і зусім не фінскія.

Структура лясоў у Беларусі неспрыяльная для высечак – паводле Міністэрства лясной гаспадаркі, большую частку ў нас складаюць маладнякі і сярэдняўзроставыя насаджэнні (67,9%). А спелыя, ад якіх наўпростую залежаць памер магчымых высечак драўніны і прыбытак лясной галіны, складаюць 10,6% пры аптымальнай норме 15-18%.

Тым не меньш тое ж міністэрства сведчыць аб штогадовым павелічэнні аб’ёму высечак галоўнага карыстання - на 2011 год разліковая лесасека была зацверджаная ў памеры 8,3 млн. куб.м., на 2012 год – 8,7 млн., на 2013 год – 9,3 млн. куб. м.

Бізнэс-падыход да лесу

У той жа час калі папраўкі ў Лясны кодэкс, якія абмяркоўваліся ў лютым, будуць прынятыя, то плошча лясоў першай групы, якія не падлягаюць высечкам галоўнага карыстання, можа скараціцца на 325,1 тыс. га, а разліковая лесасека павялічыцца на 437,9 тыс. куб. м

Сёння мы маем бізнэс-падыход да лесу як з боку дзяржавы, там і з боку тых, хто там працуе”, – кажа Аляксандр Сыкала пра сітуацыю з лясамі агулам і пра высечкі ў запаведных лясах у прыватнасці.

Лясы дапамогуць змяніць клімат

Нават клімат Беларусі зменіцца, калі мы адновім лясное покрыва”, – выказваецца Аляксандр Сыкала ў адным з інтэрв’ю.

Аб рэальнасці кліматычных зменаў кажа тое, што за апошнія 25 год кліматычныя паясы на тэрыторыі Беларусі змясціліся з поўдня на поўнач у сярэднім на 100 кіламетраў, і на поўдні Беларусі зараз тэмпературны рэжым паўночнай Украіны, праз які высыхаюць ельнікі ў Белавежскай пушчы.

Беларускія лясы змякчаюць клімат краіны, робячы яго больш прыдатным для свайго існавання. А іх залішнія высечкі разам з глабальным змяненнем клімата могуць прывесці да змяншэння колькасці лясоў у краіне ў прынцыпе – стэпавы клімат, у бок якога, паводле экспертаў, змяняецца наш, не вельмі прыдатны для выспявання такіх лясоў, як раней.

Ганна Валынец

Крыніца фота kurjerskij.livejournal.com, photo.i.ua

Ранее по теме:

Комментарии читателей: