Подписаться! Лента новостей Техносфера

8 тысяч экалагічных тэтрапакаў знаходзяцца на сметніку

Наколькі насамрэч экалагічныя пакункі накшталт тэтрапакаў, як іх перапрацаваць і чаму пакуль не ў нас.
0 комментариев

Тэтрапакі перапрацоўваюць, але не ў нас

За апошнія 10 год рынак кардоннага пакавання вырас амаль у тры разы і не менш за 8 000 тон такога смецця з’яўляецца штогод у Беларусі. Але дагэтуль у нас няма прадпрыемства, якое займалася б перапрацоўкай тэтрапакаў і падобнага пакавання – усё тлумачыцца нерэнтабельнасцю.

Тым не менш прадстаўнікі кампаніі “Тэтра Пак” настойваюць на тым, што іх пакаванне з’яўляецца экалагічным: за апошнія гады ўтрыманне алюмінія ў ім зменшылася на 20%; прадукцыя, якая захоўваецца ў тэтрапаках, не патрабуе дадатковага ахалоджвання і дазваляе не транспартаваць паветра пры перавозцы, бо мае прастакутную форму.

Існуюць і выкарыстоўваюцца адмысловыя тэхналогіі перапрацоўкі. З пакункаў робяць ручкі, вёдры і іншыя пластыкавыя вырабы, дадаюць у паперу – пакункі робяцца з кардону, высакаякаснай сыравіны; існуе тэхналогія выкарыстання поліалюмінія ў вытворчасці асфальта. У суседніх Расіі і Украіне працуюць вытворчасці па перапрацоўцы пакавання аналагічнага тэтрапакам, і туды ж возяць частку беларускіх адходаў (з двух смеццесартыравальных станцый - у Добрушы і Брэсту). А адзіная беларуская лінія перапрацоўкі ў Добрушы на папяровай фабрыцы зараз зачыненая.

Перапрацаваць атрымаецца толькі 20-30% пакункаў

У Беларусі галоўнае пытанне ў перапрацоўцы пакавання, падобнага да тэтрапаку – рэнтабельнасць: каб атрымаць прыбытак, патрэбна перапрацоўваць пакункі цалкам, а не толькі папяровы ці поліалюмініевы складнікі (у Добрушскай фабрыкі ўзнікла праблема з попытам на поліалюміній); да таго ж не заўсёды гэтая перапрацоўка выгадная пры малым маштабе вытворчасці.

У самых развітых краінах максімальны адсотак збору сыравіны для перапрацоўкі – 50, а ва ўмовах Беларусі, на думку Вольгі Воўкавай з ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, варта разлічваць на 20-30%. У той жа час, паводле Вольгі, новы завод, каб быць рэнтабельным, павінны перапрацоўваць каля 20 000 тонаў пакавання на год.

Беларусаў уратуюць пермскія тэхналогіі

У гэтых абставінах, паводле Віктара Маскалёва з дэпартаменту экалогіі кампаніі “Тэтра Пак” (Расія), інтарэс могуць прадстаўляць іх новыя тэхналогіі сухога роспуску пакавання з дапамогай патоку паветра (звычайна гэта робіцца з выкарыстаннем вады). З гэтай тэхналогіяй, распрацаванай пермскімі навукоўцамі, рэнтабельнай ужо будзе перапрацоўка 120 тонаў на месяц.

Плюс тэхналогіі яшчэ і ў тым, што атрымоўваецца больш высокаякасная сыравіна, якую не трэба сушыць (то бок не трэба выдаткаў на транспартаванне і прасушку).

Як зазначыў Віктара, тэхналогія яшчэ патрабуе дапрацоўкі і павышэння прадукцыйнасці, каб зрабіцца цалкам самаакупальнай, і папрацаваць над гэтым плануецца ў бліжэйшыя год-два. А пакуль яе акупальнасць моцна залежыць ад коштаў на электрычнасць і працоўную сілу.

Новая тэхналогія мусіць таксама быць недарагой па інвестыцыях пры тым, што транспартаваць давядзецца не 85% паўфабрыкату і 15% вады, а адзін паўфабрыкат.

Тэтрапакі чакаюць сваіх інвестараў

З выкарыстаннем гэтай сыравіны магчымая вытворчасць асфальтау (ужываць замест смолаў). Яна добрая сваім маштабам, бо дробныя вытворчасці накшталт асадак не выкарыстаюць усіх паўфабрыкатаў. Але таму, хто пажадае інвеставаць у новыя тэхналогіі, застануцца і цяжкасці: каб увайсці на гэты рынак, неабходна будзе даказаць, у тым ліку праз тэставанне, што прадукцыя можа годна замяніць старую і звыклую.

Вытворчасць цэлюлознай экаваты таксама можа мець месца, але патэнцыйнаму інвестару давядзецца пераканаць спажыўца, што яго новая прадукцыя нічым не горш за правераную гадамі мінеральную вату.

Але пакуль новыя тэхналогіі не адкатаныя, а старыя не знайшлі свайго месца, тэтрапакі па-ранейшаму ездзяць на палігоны адходаў. Вывозіць у суседнія краіны на перапрацоўку пакуль іх ніхто не збіраецца – паводле Вольгі Волкавай, яны не ў прыярытэце, бо ёсць дастаткова адходаў з вышэйшым класам небяспечнасці, а аб’ём тэтрапакаў і аналагічнага пакавання невялікі – ад 0,1 да 1% ад агульнай колькасці смецця.

Звычайным людзям не з Брэсту і не з Добруша застаецца альбо зрабіцца інвестарамі, альбо выкідваць тэтрапакі ў макулатуру з надзеяй на тое, што некалі іх будуць перапрацоўваць.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: