Подписаться! Лента новостей Экоправо Мониторинг

Грамадская арганізація “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запусціла новы праект

Сэрвіс дазваляе пабачыць тэрыторыі, важныя для маніторынга птушак і ласасёвых.
0 комментариев
Продолжение темы:

У аснову сэрвіса, які інтэграваны з Google Maps, закладзена база даных аб тэрыторыях, важных для птушак (ТВП). Дзякуючы сэрвісу можна знайсці не толькі самі тэрыторыі, але і паглядзець на якой з іх які від птушак патрабуе маніторынгу.

Акрамя птушак таксама даступна інфармацыя пра маніторынг ласасёвых у водаразделе Віліі, пра які мы ўжо пісалі.

Галоўнай мэтай сэрвіса з’яўляецца жаданне наладзіць сувязь с людзьмі, якім не абыякавы стан птушак ды ласасёвых у Беларусі. У сэрвіс інтэграваны дзве функцыі: “Паведамленне пра пагрозу захавання ТВП” ды “Паведамленне аб вашым наведванні тэрыторыі”.

Калі першая функцыя прадугледжвае інфарміраванне аб натуральных ды антрапагенных пагрозах для ТВП, то візіт-наведванне дазваляе выказаць свае меркаванне ды прапановы. Таксама сэрвіс дазваляе ўступіць у чаргу захавальнікаў як тэрыторый, важных для птушак, так і тэрыторый, важных для ласасёвых.

Інфармацыя на сайце прадстаўлена на трох мовах: беларускай, рускай ды ангельскай.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: