Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Ценности

У экалагічных праблемах «наша "зброя" гэта музыка»

Не так даўно гурт Happy Face прэзентавалі ў сваіх сацыяльных сетках life – відэа на экалагічную песню "Дрэва жыцця".
0 комментариев

Свой музычны шлях гурт распачаў з сярэдзіны 1990 – х гадоў, за гэты час у іх адбылася невялікая змена саставу, былі выпушчана тры паўнацэнныя альбомы і сінгл, таксама, гурт прыняў удзел у шматлікіх фестывалях, але вось чаго не было да гэтага моманту, дык гэта песні на экалагічную тэму.

Як падзяліўся вакаліст і бас – гітарыст Happy Face, Аляксей Цецін, песня нарадзілася абсалютна спантанна: "Нам неабыякава, што на сённяшні дзень адбываецца ў свеце з экалогіяй. Але я разумею, што мы музыканты і наша "зброя" гэта музыка, таму такая песня нам была неабходна. Я напісаў тэкст, мы зрабілі ўсё на рэпетыцыі, знялі life – відэа. І аказалася, што песня "Дрэва жыцця" найлепш адлюстроўвае наш погляд на экалагічныя праблемы, праз яе мы пастараліся хоць на кагосьці паўплываць, данесці сваё бачанне. Няхай нават задумаюцца пару чалавек, але гэта ўжо дасягненне, перамога."

Што ж датычыцца канкрэтных прыкладаў самых верагодных экалагічных катастроф для нашай краіны, на погляд Аляксея, гэта асушэнне і здабыча торфу на балотах: "Балоты – лёгкія Зямлі, а "мы" іх губім".

Акрамя таго, што балоты "працуюць" як фільтры, што паглынаюць вуглякіслы газ і выдзяляюць кісларод, нельга забываць, што гэта яшчэ і ўнікальныя экасістэмы, найбуйнейшыя сховішчы прэснай, жывой вады, якой з кожным годам у свеце становіцца ўсё менш і менш.

Вашай увазе прапануем life – відэа на песню "Дрэва жыцця" з новага альбому гурта, што выйдзе восенню гэтага года.

Комментарии читателей: