Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Фестываль дае магчымасць пакалбасіцца пад харошую музыку

Гурт “Валентин Стрыкало” ўжо не першы год радуе сваіх прыхільнікаў выступленнеме на фестывалі “Суседні свет”.
8 комментариев
Продолжение темы:

Нягледячы на экстрымальныя ўмовы надвор'я на фестывалі ў гэтым годзе, Юра Каплан, лідар гурта “Валентин Стрыкало”, сустрэўся з журналістамі пасля свайго выступлення ў трэці фестывальны дзень, падзяліўся уражаннямі і сваімі дзіцячымі страхамі.

- У мінулым годзе на тэрыторыі фестываля быў пляж, на мой погляд, гэта было класна. У гэтым годзе вакол горы, што таксама нядрэнна. Па Судаку мы толькі прайшліся ў прамысловай зоне, куды нас засялілі. На моры я сам пакуль не быў, але хадзіў наш барабаншчык і сказаў, што на пляжы вельмі многа людзей. Але мы тут ужо не першы раз.

Таксама па словах Юрыя, у мінулым годзе на фестывалі “Суседні свет” яны не чакалі такога цёплага прыёму, калі публіка спявала разам з імі ўсе песні. На гэты раз, людзей было яшчэ больш і фестываль ужо ператварыўся ў харошую традыцыю для гурта “Валентин Стрыкало”. Прычым для музыкантаў было вельмі прыемна тое, што яны сустрэлі ўжо знаёмыя твары, людзей, якія пастаянна ходзяць на канцэрты ў розных гарадах.

На просьбу журналістаў паспрабаваць вызначыць, у якім горадзе ў гурта найлепшыя прыхільнікі, Юрый катэгарычна адказаў, што гэта зрабіць проста не магчыма і з яго боку было б нават непрыгожа, бо нельга сказаць, што ў адным горадзе іх прыходзяць паслухаць класны чувакі, а ў другім – усё тухла.

Шчырай нечаканасцю для ўсіх стала прызнанне Юрыя Каплана пра яго дзіцячую “псіхалагічную” траўму – гэта страх выцвярэзнікаў.

- Я ніколі там не быў, але добра памятаю выцвярэзнікі па старых фільмах, калі голага алкаша паліваюць струёй вады са шланга. Адклалася ў галаве з дзяцінства. І я здзіўлены, што, напрыклад, у Мінску яны яшчэ існуюць. Хаця, гэта магла б атрымацца класная гісторыя, было б, што расказаць сябрам.

У канцы сустрэчы Юрый параіў не губляць час на фестывалі, а адпачываць, слухаць харошую музыку і адрывацца.

Хрысціна Чарняўская

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: