Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Як грамадскія аб’яднанні могуць змяншаць затраты праз экалагічны менеджмент

Восем арганізацый прайшлі недзяржаўную сертыфікацыю “Белы бусел”.
0 комментариев

Экалагічны менеджмент для невялічкіх арганізацый

Як мы ведаем, у нашай краіне ўсе прамысловыя арганізацыі ледзь не прымусова праходзяць экалагічную сертыфікацыю. За апошнія 13 год ужо 320 арганізацый з’яўляюцца сертыфікаванымі.

Але ніхто не звяртае ўвагу на невялічкія арганізацыі, якія таксама могуць палепшыць свой стан, калі зоймуцца экалагічным менеджментам. Але ж прайсці сертыфікацыю – гэта іх прыватная ініцыятыва, на якую вельмі часта не хапае грошай.

У 2007 годзе ў Беларусі стартавала праграма недзяржаўнай экалагічнай сертыфікацыі “Белы бусел”, якая арыентавана на грамадскія і царкоўныя, сацыяльныя і адукацыйныя арганізацыі. У межах гэтай праграмы можна прайсці сертыфікацыю і наладзіць экалагічны менеджмэнт. Напачатку 2014 года аж 8 арганізацый атрымалі сертыфікаты “Белага бусла”.

Як сэканоміць 60 мільёнаў

Фота 1

Інтарэс да экалогіі прыцягнуў да ўдзелу ў праекце дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Ждановічы”, які пасля рэканструкцыі спальнага корпусу страціў частку месцаў пад ложкі.

Спачатку, як распавядае кіраўнік цэнтра, даводзілася звяртацца і да “адміністратыўнага рэсурсу”, але паступова патрэба адпала. Цяпер тут сартыруюць смецце (якога ў маштабах аздараўляльнага цэнтра набіраецца шмат). Напрыклад, збіраюць асобна пластыкавую тару, а дзетак вучаць не пакідаць у рэжыме стэнд-бай магнітафоны і камп'ютары, а таксама выключаць святло тады, калі яно не выкарастовываецца.

У сталовую набылі электрапатэльні, новыя электрапліты. Дзякуючы гэтым і іншым намаганням пачалі спажываць менш прыродных рэсурсаў. Ужыванне газу зменшылася на 10%, што дапамагло сэканоміць каля 60 мільёнаў беларускіх рублёў.

Як экалагічны менаджмент дапамог “Жамчужыне” зэкономіць на цэлы басейн

Другі прыклад–дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына. Першай матывацыяй далучыцца да праграмы было парушэнне экалагічных нормаў збоку цэнтра, што прывяло да штрафу. Але ўжо сёння цэнтр можа прэтэндаваць на атрыманне сертыфікату. Напрыклад, у параўнанні з 2011 годам за апошні час тут пачало выкарыстоўвацца на 20% менш святла (129,5 кВт/гадз), а вады - на 39%. Зэканомленнай за гэты год вадой магчыма запоўніць аж цэлы басейн глыбінёй 2,5 метра ды ў даўжыню і шырыню па 100 метраў.

Каб працаваць з экалагічным менеджмэнтам неабходна пачаць працаваь над сабой

Фота 2

Недзяржаўная арганізацыя экалагічнай сертыфікацыі “Белы бусел”, якая дапамагае розным установам, перш за ўсе робіць акцэнт на працу з людзьмі. Прадстаўнікі арганізацыі падкрэсліваюсь, што неабходна рабіць сваю дзейнасць публічнай. Так, напрыклад, для дзяцей друкуюць каляровыя малюнкі-расцяжкі па тэме экалагічнага руху. Таксама праводзяцца сустрэчы, на якіх грамадзяне павышаюць узровень сваёй экалагічнай адукаванасці.

Як кажа дырэктар дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Надзея” Вячаслаў Макушчынскі:

Найперш трэба шмат змяніць у самім сабе, у разуменні сваёй ролі, каб зрабіць так, што сістэма экалагічнага менеджмэнта пачала працаваць”.

На погляд Ларысы Якавюк, каардынатара праграмы, самае аб’ёмнае і складанае ў працэсе сертыфікацыі гэта падрыхтоўка дакументаў, якая патрабуе ўдзелу некалькіх людзей, бо спецыяльнага чалавека, які гэтым займаецца – няма. Але тыя, хто ўдзельнічае ў праграме, не вешаюць нос, бо іх падштурхоўвае высокая матывацыя.

Арганізацыі спачатку баяцца, калі да іх прыязджаюць чужыя людзі, асабліва эксперты – ім не звыкла выстаўляць на паказ свае цяжкасці”, - кажа Ларыса.

І прыводзіць прыклад Ільянскай школы, якая раней была змушана парушаць закон “Аб абыходжанні з адходамі”:

У Ільянскай школе было шмат люмінесцэнтных лямпаў пасля мадэрнізацыі асвятлення, і яны два гады захоўваліся у памяшчэнне, бо выкінуць проста так нельга, а здаць на перапрацоўку – няма грошай. У межах нашага праекта яны змаглі атрымаць сродкі”.

Заяўкі на ўключэнне арганізацый у праект прымаюцца праз мэйл lntminsk@gmail.com

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: