Подписаться! Лента новостей Экознание

Прадаўцоў і настаўнікаў навучаць экапрыязнаму вобразу жыцця

“Экапартнёрства” пачынае новы праект па экапрыязнасці і бясечнаму ўжыванню бытавой хіміі, будматэрыялаў і касметыкі.
0 комментариев

Парабены і суфраканты заўсёды побач

Выбіраць касметыку без парабенаў і суфракантаў мы яшчэ не прызвычаіліся”, - дзеліцца назіраннямі Аліна Бушмовіч, выканаўчы дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Экапартнёрства”. Сапраўды, няшмат хто здагадаецца, што гэтыя словы маюць датычанне да крэмаў і нават зубной пасты і тым больш не ўсе пагодзяцца, што рэчы second hand – не паніжэнне сацыяльнага статусу, а спроба быць экалагічным.

І каб дапамагчы жыхарам нашай краіны зрабіць свой стыль жыцця больш экапрыязным, “Экапартнёрства” разам з Беларускім таварыствам абароны правоў спажыўцоў будуць у 2014 годзе вучыць усіх жадаючых, у тым ліку прадаўцоў і настаўнікаў, як знайсці як мага больш экалагічныя тавары.

Каля 15 настаўнікаў атрымаюць новыя веды і выкарыстаць іх на занятках у школах свайго гораду, прадаўцы змогуць граматна кансультаваць сваіх пакупнікоў ці, магчыма, больш паспяхова прадаваць экалагічныя тавары, а іншыя спажыўцы – атрымліваць інфармацыю на кансультацыях, інфармацыйных акцыях і праз матэрыялы, выкладзеныя на сайтах “Набывай свядома” і “Экапартнёрства”.

Як пражыць без алергіі

Набываць свядома – першае і галоўнае правіла, якому вучаць спецыялісты па экапрыязнаму спажыванню. Чытаць склад тавара можна ў касметыцы, на ежы ці будматэрыялах, але ніхто не падкажа, чым прапітвалі тэкстыльную абіўку ці які склад у пластыкавай цацкі.

Лепш арыентавацца ў складзе прадукта можна, даведаўшыся, чаго варта пазбягаць: напрыклад, звышнатуральна яркіх цацак; у дзіцячых сродках гігіены – трыклазану (выклікае алергі), вадкіх парафіна і воска (не раскладаюцца ў арганізме, накопліваюцца ў печані, лёгкіх і лімфавузлах).

Рамонт у дзіцячы пакоі варта рабіць за 3-6 месяцаў да засялення дзіцяці, і гэтыя месяцы стала ветрыць пакой (дзіцячы пакой варта выбіраць той, які найлепш праветрываецца): так найменьш лятучых рэчываў з фарбаў, клеяў і новай мэблі застанецца ў маленькім арганізме, які больш адчувальны за дарослы. Таксама вельмі істотна, каб у добрых экалагічных умовах знаходзіліся цяжарныя жанчыны і маладыя маці.

Другія рукі супраць бяздумнага спажывецтва

Новыя матрасы і мэблю лепш праветрываць, а новую вопратку памыць перш чым апранаць – каб фарбавальнікі засталіся ў бруднай вадзе, а не ўзаемадзейнічалі з вашай скурай.

У гэтым плане самыя бяспечныя рэчы – ужываныя. У Балтыцы прыхільнікі экалагічнага ладу жыцця ўсё часцей выбіраюць іх.

Гэта модна і экалагічна. У нас людзі ідуць туды не толькі па вопратку, там набываюць і цацкі, з іх з часам шкодныя рэчывы выходзяць. З мяккіх пластыкавых цацак – фталаты, - расказвае Хелі Нымсалу з Балтыйскага экалагічнага форуму (Эстонія). – Чым сталей рэч, тым лепш яе хімічны склад.

Фота - Xeli

Дзе браць больш інфармацыі

Кішэнныя даведнікі з практычнымі рэкамендацыямі па выбару сродкаў гігіены для дзяцей, бытавой хіміі, касметыкі і сродкаў для рамонту дома, а таксама іншай інфармацыяй можна спампаваць бясплатна на сайце “Экапартнёрства” і спецыялізаваным рэсурсе “Набывай свядома”. Таксама тут будзе з’яўляцца ўся інфармацыя кампаніі аб будучых акцыях, інфармацыйныя ролікі.

У Сусветны дзень правоў спажыўцоў, 15 сакавіка, у Магілёве і Мінску можна будзе наведаць бясплатныя кансультацыі ў адмысловых пунктах (Мінск – Green market у Фрунзенскім раёне; арыентыровачна час працы 11.00 – 14:00).

У межах іншага праекту, падобнага па тэматыцы, Цэнтр экалагічных рашэнняў праводзіць цыкл семінараў для маладых сем’яў па пытаннях прысутнасці хімікатаў у таварах спажывання. Адукацыйныя бясплатныя мерапрыемствы з кансультацыямі пройдуць у розных рэгіёнах (ужо праводзіліся ў Гродна і Мінску). Усе зацікаўленыя могуць тэлефанаваць на нумар (017) 237 40 70, каб даведацца, што плануецца ў бліжэйшы час. ЦЭР вывучае попыт, таму цалкам магчыма, што мерапрыемства зладзяць і ў вашым горадзе.

Ганна Валынец

Крыніца галоўнага фота spletnik.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: