Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Беларусам прыадкрылі таямнічы свет балот

У апошні дзень зімы ў Беларусі прайшла прэм'ера дакументальнага фільма Яна Хафта "The Moor".
2 комментария
Продолжение темы:

Напярэдадні вясны кампанія "У абарону беларускіх балот" паказала ўсю прыгажосць і таямнічасць балот, такім чынам нагадваючы людзям пра праблему асушэння і знішчэння гэтых экасістэм у Беларусі

Адразу ў трох гарадах, Мінску, Гродна і Віцебску, прайшлі кінапаказы дакументальнага фільма нямецкага рэжысёра Яна Хафта "THE MOOR" ("Балоты"), які ўражвае сваёй рэальнасцю ў адлюстраванні містычнага свету балотных прастораў.

Гледачы, што сабраліся на "балотны" фільм у Галерэі TUT.BY, змаглі не толькі пабачыць унікальныя кадры з жыцця балот ці паслухаць таямнічыя гукі, што напаўняюць іх, а таксама сталі сведкамі і ўдзельнікамі падвядзення вынікаў конкурсу на лепшага знаўцу беларускіх балот. Імёны пераможцаў і падарябязную інфармацыю пра прызы можна даведацца з блогу Bezbolot.net.

Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стала навіна, што Ян Хафт пад час правядзення перамоваў наконт паказу яго фільма ў Беларусі, сам праявіў інтарэс да беларускіх балот як магчымага будучага аб'екту яго новага кінатвора.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: