Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Малюнкі пра экалогію для дзетак: простыя рэчы на сур’ёзную тэму

Як пры дапамозе таленту і неардынаганага падыходу распавесці самым маленькім чытачам пра адходы, расказала Воля Кузьміч.
3 комментария
Продолжение темы:

Напачатку 2014 года Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Экапартнёрства” выпусціла каляровую дзіцячую кнігу “Гісторыя пра адходы” з малюнкамі ілюстратаркі Волі Кузьміч.

Яркая кніга лепш за ўлётку

Ілюстраваць выданне Волі прапанавалі ўвосень, бачыўшы яе іншыя сацыяльныя працы. За два месяцы кніга была гатовая, і яе нядаўна надрукаваныя асобнічкі яшчэ пахнуць свежай друкарняй. Ілюстратару было патрэбна зрабіць з сур’ёзнага тэкста і заданняў пасля яго прадукт, які будзе прывабліваць дзяцей.

Хацелася, каб гэта была не проста ўлётка ці брашура – гэтыя словы, на жаль, часта асацыююцца з інфармацыяй, якая ў адно вуха ўляцела, праз другое выляцела. Важна было зрабіць нешта насамрэч адметнае, захацелася замахнуцца на кнігу з яркай вокладкай, каб дзецям захацелася яе не толькі пагартаць у школе, а захаваць сабе, прынесці дадому і падзяліцца інфармацыяй з бацькамі”, - кажа Воля.

Як вядома, дзіцячая аўдыторыя самая няпростая, аднак, як зазначае Воля, з імі і найцікавей працаваць, бо трэба спадабацца самаму патрабавальнаму чытачу.

Пакуль цяжка сказаць, як дзеці прынялі выданне, аднак мяркуючы па водгуках маладых бацькоў, якія ўжо сталі ў чаргу, кніга мае попыт. Ратуе сітуацыю тое, што ёсць магчымасць накіраваць усіх ахвотных на pdf-версію выдання, бо кніга выкладзеная ў сеціве. Галоўных герояў ілюстратарка прыдумала дзякуючы інфармацыі, якую неабходна было намаляваць.

У тэксце ўжо былі падказкі: колькі смецця “вырабляе” чалавек сёння і як гэта было ў першабытны час. І ў мяне з’явілася ідэя ўвесці двух персанажаў – дзяўчынку першабытную і сучасную, знешне вельмі падобных, адно адрозных вопраткай і, адпаведна, наваколлем, у якім жывуць і экалагічнымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца”, – распавядае Воля.

Модная сацыяльная інфармацыя? Не, не чулі!

Ад іншых сацыяльных праектаў, у якіх удзельнічала Воля, гэты выгодна адрознівае тое, што загадзя была вызначаная канкрэтная мэтавая аўдыторыя – папярэдне было дамоўлена, што кніжкі патрапяць у школы менскай вобласці. А попыт апынуўся большым за прапанову – кніга спадабалася многім далёка па-за межамі мэтавых школаў.

Атрымаўся вельмі яркі прадукт, якога не стае нават мне самой, - кажа Воля. - Падобнай інфармацыі з сацыяльным мэсэджэм у сучаснай яркай форме мала. У школах ладзіцца пэўнае інфармаванне, аднак не заўжды гэта мае належны эфект. За ўвагу дзяцей, як зрэшты і дарослых, грамадскія ініцыятывы вымушаныя змагацца ў час перанасычанасці медыяпрасторы інфармацыяй. Стварэнне крэатыўнай, моднай прадукцыі – выйгрышны інструмант у такой працы”.

“Выходзіш за дом, а там многія палеткі пераўтварыліся ў пустэчы Сахары”

Сама Воля досыць рана пазнаёмілася з экалагічнай праблематыкай – яна нарадзілася ў зоне з правам на адсяленне – на Палессі, горад Лунінец Берасцейскай вобласці:

Не абавязкова быць актывістам экалагічных арганізацый, каб заўважаць, што адбываецца вакол: напрыклад, у нас на вёсцы, якая ў многіх асацыюецца з тарфянікамі, выходзіш за дом, а там многія палеткі пераўтварыліся ў пустэчы сахары. Белы пясок на месцах, неахайна асушаных у савецкі час”.

І сёння яна лічыць, што не робіць для экалогіі нечага звышардынарнага – намагаецца прынамсі не рабіць шкоды: напрыклад, сартуе смецце і не апраўдваецца тым, што дзяржава гэтым не займаецца. Хацела б аддаваць больш сілаў сацыяльным крэатыўным праектам, каб актуалізаваць праблемы:

Я лічу, калі будзе больш дасціпнай адукацыі ў гэтай сферы, то і праблемы будуць вырашацца актыўней. Важна выхоўваць пачуццё грамадскай адказнасці, калі кожны з нас будзе не толькі ведаць пра праблемы наваколля, але і разумець сваю ролю ў змене сітуацыі, спрыяць вырашэнню праблемаў на асабістым побытавым узроўні”.

Ганна Валынец

Аўтар фота кнігі – Воля Кузьміч

Ранее по теме:

Комментарии читателей: