Подписаться! Лента новостей Экошок

Беларусы п'юць атручаную ваду

У вёсках утрыманне нітратаў у калодзежнай вадзе вышэй нормы ў некалькі разоў, што можа прывесці да ракавых захворванняў.
0 комментариев belsat.eu
Продолжение темы:

Карэспандэнты праграмы "Людскія справы" наведалі вёскі Магілёўшчыны і Гомельшчыны, дзе вада ў студнях атручаная, а калонкі – зламаныя.

Утрыманне нітратаў у калодзежнай вадзе ў беларускіх вёсках утрая перавышае норму. На практыцы гэта азначае атручванне мясцовых жыхароў і павышаную рызыку захварэць на рак.

Жыхары в. Атверніца, што на Магілёўшчыне, набываюць ваду ў бутэльках, каб гатаваць і купаць дзяцей. Хоць, паводле эксперта Цэнтру экалагічных рашэнняў Наталлі Парэчынай, мясцовыя ўлады любымі спосабамі павінныя забяспечыць вяскоўцаў пітною вадою.

Сітуацыя ў з атручанаю вадою ў краіне не змянілася нават пасля трагічных выпадкаў. Апошні з іх – смерць у в. Ліцвінавічы на Гомельшчыне немаўляці, якое атруцілася вадою з высокім утрыманнем нітратаў.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: