Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Аляксандр Сыкала: Групы лясоў, якія трэба вынішчаць, увогуле не мусіць быць

Паводле разлікаў навукоўцаў грыбы, ягады і іншыя аднаўляльныя рэсурсы лесу могуць прынесці на 3-4 парадкі больш грошай
0 комментариев
Продолжение темы:

Лес – гэта толькі бізнэс-рэсурс

51% лясоў першай катэгорыі – гэта зашмат, будзем імкнуцца да 35%, як сказаў міністр сельскай гаспадаркі у адным з інтэрв’ю. У гэтыя 51% уваходзяць у тым ліку ўсе запаведнікі і заказнікі, у якіх ужо зараз вядуцца высечкі – напрыклад, у Белавежскай пушчы.

Неўзабаве быў прапанаваны на абмеркаванне і праўкі Лясны кодэкс, згодна з якімі можа зменшыцца колькасць лясоў першай групы. Напрыклад, права вызначаць узрост высячэння леса перадаецца мясцовым уладам, а не вызначаецца, як раней, заканадаўча; уведзены панятак суцэльных санітарных высечак, якія можна прымяніць замест высякання ці лячэння толькі хворых дрэваў (раней лічылася супрацьзаконным); сама тэрміналогія кодэксу, паводле Аляксандра Сыкала, ўдзельніка грамадскай рады пры Мінпрыроды, з’яўляецца лесагаспадарчай.

Але, па словах Аляксанда Сыкала, праблема не ў кодэксе, а глыбей - яна крыецца ў стаўленні да лесу як да бізнэс-сыравіны:

“Так, 51% лясоў першай групы - гэта шмат, але такі падыход агулам няправільны: групы ляснога покрыва, якое трэба вынішчаць, увогуле не мусіць быць. Выбарачныя рубкі – калі ласка. Пад кантролем навукі, каб не разбураць біяцэноз”.

Лесапілку ў Белавежскай пушчы не здымаць!

Каштоўных лясоў менш, чым кажуць

І нават калі казаць пра такі падзел на групы, то, на думку Аляксанда Іванавіча, не заўсёды лічбы кажуць праўду.

“Добра б, каб тое, што названа заказнікамі, насамрэч было імі. А гэта часам маленечкія пасадачкі і хворыя дрэвы”, - расказвае Аляксандр Сыкала і тлумачыць. – “У нас лесапасадка – гэта не лес, а плантацыя па вырошчванні драўніны: там не захоўваецца натуральны і такі каштоўны для клімату біяцэноз. Наноў пасаджаны запаведнік, напрыклад, на месцы, дзе былі суцэльныя санітарныя высечкі – ужо не запаведнік.

А што робіцца ў Прыпяцкім запаведніку? Зараз ён выступае з навукова абгрунтаванай (!) прапановай прарэжваць і высякаць пойменныя дубравы. За гэтым стаіць тое, што дуб – вельмі дарагая драўніна.

Што тычыцца Белавежскай пушчы – там ёсць сапраўдная лесапілка, дарогу праклалі, асфальт, МАЗы… Мы там здымалі фільм, і нам ледзь камеру не разбілі” , - дадае Аляксандр Іванавіч.

“Як жа, я свайму працаўніку не магу леса вылучыць на будоўлю?”

“Вы што, мала атрымліваеце? У вас жа лес пад рукой!”

Згодна з папраўкамі ў Кодэксе, паўнамоцтвы прымаць рашэнні аб высечках дэлегуюцца мясцовым уладам, а не будуць зафіксаваныя, як раней, у законе.

А тым часам у лясгасе на тэрыторыі аднаго з так званых каштоўных лясоў Беларусі кажуць (са словаў А. Сыкала): “Вы што, мала атрымліваеце? У вас жа лес пад рукой!”

“Я з вуснаў брыгадзіла чуў: “Як жа, я свайму працаўніку не магу леса вылучыць на будоўлю дома?” Ля плоту садовага надзелу зялёныя галіны і свежыя пні, што сыходзяць смалой. А брыгадзір нам намагаўся патлумачыць, што гэта было кепскае дрэва...”, – распавядае Аляксандр Іванавіч.

Варта дадаць, што калі ідэя перадаць паўнамоцтвы была скапіравана з мадэлі заходнееўрапейскага самакіравання, то атрымаўся пралік. Нашыя рэгіёны маюць значна меншую фінансавую незалежнасць, і іх эканоміка наўпростую не надта страчвае ад ляснога браканьерства, таму што прыбыткі ад высечкі леса ідуць у агульны бюджэт, а не рэгіянальны.

Грыбы ў беларускіх крамах – з Расіі

Паводле разлікаў спецыялістаў з Акадэміі навук, на якіх грунтуецца Аляксандр Сыкала, кошт драўніны на 3-4 парадкі меншы за кошт ягад, грыбоў, траў, арэхаў, шышак і іншых аднаўляльных рэсурсаў лесу.

“Увогуле пытанне аб захаванні леса як цэласнасці, якую можна карыстаць як крыніцу аднаўляльных рэсурсаў, практычна не стаіць, - кажа Аляксандр Іванавіч. - Ведаеце, што ў нас у гастраноме з грыбоў? Расійскія: рыжыкі і іншае. А мы самі апроч лісічак у Германію нічога не прадаем.

Будучыня лесу – у тэхналогіях, якія не разбураюць лясны біяцэноз. Рана ці позна любы ўрад прыйдзе да гэтага. Толькі альбо папярэдне разбурыўшы, альбо не.”

Каштоўныя лясы мусяць быць каштоўнымі не сваёй драўнінай, аднак, на жаль, маюць на ўвазе толькі гэта. Яны павінныя быць каштоўныя падтрыманнем свайго ўстойлівага, складанага біяцэнозу і сваімі аднаўляльнымі рэсурсамі.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: