Подписаться! Лента новостей Экознание

Беларускія актывісты адчулі на сабе ўстойлівую рэчаіснасць Швецыі

Шведскія і беларускія НДА пачалі ладзіць супрацоўніцтва ў сферы экалогіі маладых актывістаў.
4 комментария
Продолжение темы:

Шведская НДА Global Playground Stockholm арганізавала міжнародны праект, які называўся “Тур ў шведскі ўстойлівы лад жыцця для маладых эка-актывістаў з Беларусі”. Iніцыятыву падтрымала Нацыянальная рада шведскіх моладзевых арганізацый.

Напрацягу 5 дзён, у лістападзе 2013 года, актывісты з ГА “Экадом” працавалі над тэмамі навакольнага асяродзя і ўстойлівага развіцця, каб расправаць план па ўкараненню гэтых практык ў беларускіх умовах. Праект стаў вялікім крокам наперад да стварэння моцнага і сталага супрацоўніцтва паміж Global Playground Stockholm і ГА “Экадом” у экалагічнай сферы.

Гэты артыкул – магчымасць паглядзець на праекты вачамі ўдзельнікаў.

ДЗЕНЬ 1: ТРАНСПАРТ

Роварны рух у Швецыі распачаўся ў 1930, дзякуючы свабоднаму духу міжваеннага часу, які падштурхоўваў людзей да чагосьці новага, больш незалежнага і ўстойлівага.

За апошнія дзесяць гадоў у Стакгольме на 76 адсодкаў павялічылася выкарыстанне роварам. Зараз у горадзе вельмі распаўсюджана сістэма “bicycle sharing”.

Сістэма працуе як пракат ровараў, калі яго можна ўзяць на адной станцыі, даехаць да патрэбнага месца, пакінуўшы на іншай кропцы “bicycle sharing”. На сённяшні дзень існуе 70 такіх станцый. Можна ўзяць на пракат на тры гадзіны, але для гэтага абавязкова трэба быць сябрам гэтай арганізацыі. Займаецца такой схемай карыстання ровараў Stockholm City Bikes.

Таксама існуе практыка супольнага карыстання аўтамабілям, пра што распавёў Эдрард Антунэс Дзіас Баціста, галоўны спікер дня транспарту.

У жылых раёнах працуе аўта-sharing: людзі з розных сямей выкарыстоўваюць адну машыну тады, калі ім трэба ехаць на далёкія адлегласці ці перавозіць нешта. Гэта выдатны спосаб паменшыць шкодныя выкіды ў атмасферу.

У дадатак да гэтага ў Швецыі распаўсюджаны электрычныя транспартныя сродкі, а ў Уппсале грамадскі транспарт працуе на біягазе, які быў атрыманы з лакальнага арганічнага смецця.

ДЗЕНЬ 2: ENERGY CONSERVATION AND RENEWABLE ENERGY

Удзельнікі наведалі мястэчка Марста (ля Уппсалы), дзе знаходзіцца эксперыментальная странцыя ветракоў. Галоўнае адрозненьне гэтага праекту ад іншых – гарызантальная іх канфігурацыя. Прычым працуюць над праектам студэнты Універсітэту Уппсалы.

Аспірант Эдуард Д’ячук паказаў, як знізіць кошт вытворчасці ветракоў, размясціўшы акумулятар у нізе, паменшыўшы памер канструкцыі і наладзіўшы гарызантальнае кручэнне лопасцяў.

У гэтым выпадку таксама вырашаецца праблема з птушкамі, якія трапляюць у лопасці і гінуць.

ДЗЕНЬ 3: WASTE MANAGEMENT

Эка-актывісты завіталі ў галоўны офіс кампаніі Oriflame (візіт арганізавала Аляксандра Білінская). Інтарэс быў сфакусаваны ў асноўным на поспеху ў арганізацыі “зялёнага офісу”. Прадстаўнікі кампаніі распавялі, як стварыць рэцыклінгавую ініцыятыву і матываваць супрацаўнікоў далучыцца да яе, разам з тым павялічваючы іх свядомасць праз стварэнне камфортнай сістэмы размеркавання смецця, памяншэння колькасці спажываемых рэсурсаў і павышэнне ўзроўню ведаў пра экалагічна прыязны лад жыцця.

Пазней выдалася магчымасць наведаць раён Хаммарбі (Hammarby Sjöstad). Гэты раён гораду – выбітны прыклад практычнага ўкаранення прынцыпаў устойлівасці. У раёне ўсё будынкі спраектаваны такім чынам, каб спажываць як мага менш рэсурсаў. А аднаўляемая энергія і біягаз вырабляюцца лакальна.

ДЗЕНЬ 4: УСТОЙЛІВЫ ЎРБАНІЗМ І ЭНЕРГЕТЫКА

Маладыя эколагі наведалі кампанію SWECO, дзе інжынеры, архітэктары і спецыялісты па навакольнаму асяроддзю працуюць разам над распрацоўкай рашэнняў, якія будуць спрыяць стварэнню устойлівага жыцця грамадства праз зніжэнне колькасці спажывання прыродных рэсурсаў. Спецыяліст па энергетыцы Юлія Свірідонава расказала гасцям пра альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Адной з такіх крыніц з’яўляецца гэатэрмальная энергія, якая здабываецца ад цяпла нетраў Зямлі. Наяўнасць гэтай энергіі абумоўлена будовай планеты, радыеактыўным распадам мінералаў, а таксама сонечнай энергіі, якая паглынаецца паверхняй. Дарэчы, у Швецыі геатэрмальная энергетыка выкарыстоўваецца нават часцей, чым ветраная.

ДЗЕНЬ 5: УСТОЙЛІВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

У апошні дзень візіту удзельнікаў чакала найбольш крэатыўная частка падарожжа – візіт да стваральнікаў брэнду “Uniforms for the Dedicated”. Гэта адзін з самых папулярных шведскіх брэндаў, якія працуюць ва ўстойлівым напрамку. Акрамя адзення яны займаюцца вытворчасцю музыкі, фільмаў і мэблі. Кожны з іх праектаў выключны, крэатыўны і вельмі натхняльны.

У іх прынцыпова іншае бачаньне fashion-дызайну ў спалучэнні з эка-свядомасцю і турботай аб Зямлі. Прыродныя і перапрацаваныя матэрыялы робяць вопратку камфортнай і практычнай.

Яны намагаюцца ствараць адзенне на доўгатэрміновы перыяд. Аб гэтым беларускім актывістам распавёў крэатыўны дырэктрар “Uniforms for the Dedicated” Фредэрык Вікхольм. Напрыканцы дня прадстаўнікі ГА “Экадом” далі інтэрв’ю на Radio Sweden.

Шведская сістэма ўстойлівага развіцця прымусіла задумацца над тым, што мы крыху спазняемся ў гэтым кірунку. Гэта тычыцца і ўзроўню дзяржаўнай экалагічнай палітыкі, і паўседзённага жыцця кожнага з нас. Але не можа не радаваць, што гэта з большасці справа часу і асабістага ўснёску грамадзян.

Лізавета Каўцяк, Алег Кляцко

Ранее по теме:

Комментарии читателей: