Подписаться! Лента новостей Техносфера Градостроительство

Браслаў – горад энергаэфектыўнай будучыні ці У чым прыхаваны сакрэт устойлівага жыцця?

Пра фінансавую складаючую рэалізацыі праграм энергаэфектыўнасці на Браслаўшчыне распавёў намеснік старшыні райвыканкаму.
0 комментариев
Продолжение темы:

Не ўсе беларускія раёны выбітны сваёй устойлівасцю, але браслаўшчына можа стаць добрым прыкладам энергаэфектыўнага рэгіёну. Пэўная доля энтузіазму ў пераходзе на больш экалагічны і эканамічны лад працы на дадзены момант зыходзіць з боку НДА. Але нягледзячы на тое, што грамадскія арганіацыі выконваюць вялікую ролю ў стварэнні ініцыятывы па энергазбераганню, існуюць і дзяржаўныя планы ў гэтай сферы.

Асобныя агранізацыі і дзяржаўныя органы распрацоўваюць праграмы па энергазберажэнню, акрэсліваюць іх мэты, размяркоўваюць сродкі на іх рэалізацыю. Пры чым рэсурсы на выкананне гэтых праектаў паступаюць як з прыватнага бізнесу, так і з дзяржбюджэту. Можна вызначыць тры ўзроўні ажыцяўлення праграм энергаэфектыўнасці: арганізацыйны, раённы, абласны і рэспубліканскі.

“Для дасягнення мэтаў праграм энергаэфектыўнасці патрэбны дзве рэчы: воля і грошы”,- упэўнены Андрэй Генадзевіч Давыдзенка, намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва, архітэктуры і ЖКГ.

Калі волі ў cупрацоўнікоў мясцовай адміністрацыі і прамысловасці хапае, то як быць з грашовым пытаннем?

Самыя значныя для эканомікі праграмы падтрымліваюцца з рэспубліканскага бюджэту. На астатнія, сродкі выдзяляюць або з мясцовых даходаў, ахвяраванняў, унёску бізнэса ці пры ўдзеле еўрапейскіх інвестараў.

Напрыклад Браслаў з’яўляецца часткай трох праектаў Еўрапейскага Звязу. Зусім недаўна, 7 лютага 2014, горад далучыўся да “Пакту мэраў” – праграмы, якая ставіць сваёй мэтай да 2020 году зменьшыць на 20% выкіды парніковых газаў у атмасферу, павялічыць на 20% энергаэфектыўнасць і колькасць альтэрнатыўных крыніц энергіі.

Акрамя Браслава ў гэтай праграме удзельнічаюць яшчэ 6 беларускіх гарадоў

Па словах Андрэя Давыдзенка, дзяржаўныя органы вельмі зацікаўленыя ў паляпшэнні энергаэфектыўнасці, бо гэта не толькі эканомія сродкаў, якія можна пераразмеркаваць паміж іншымі сферамі, у тым ліку сацыяльна-культурнай, але і паляпшэнне якасці жыцця грамадзян.

“Браслаўчане вельмі адркрытыя людзі ў гэтым плане, - дзеліцца сваімі ўражаннямі Зміцер Бурёнкін, супрацоўнік энергетычнай праграмы Цэнтра экалагічных рашэнняў (ecoidea.by),- яны заўсёды гатовы працаваць і вераць, што можно змяніць шмат чаго і гэта будзе эканамічна выгодна”.

Пасля праведзянага аўдыту і аналізу сітуацыі з’явілася імкненне перайсці цалкам на мясцовыя экалагічныя віды паліва і сонечную энергію. Для гэтага збіраюцца выкарыстоўваць навоз, які з’яўляецца біяпалівам, салому і шчапу, якая застаецца пасля санітарных высечак лесу. Паколькі, Браслаў – турыстычны і экалагічна чысты рэгіён з вельмі нязначная доляй прамысловасці, перавесці яго на шлях устойлівага развіцця не так складанна, як рацыянальна.

Лізавета Каўцяк

Ранее по теме:

Комментарии читателей: