Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Увага! Greenbelarus.info шукае супрацоўніка ў рэдакцыю

Моладзевая і творчая каманда Беларускага Зялёнага Партала запрашае на працу актыўных і заангажаваных.
2 комментария

Пазіцыя: памочнік рэдактара Беларускага Зялёнага Партала

Патрабаванні:

• досьвед журналістскай / рэдактарскай працы;

• навыкі: напісання зацемак, кароткіх аператыўных навінаў па прынцыпах інтэрнэт журналістыкі;

• валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;

• дастаткова высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;

• праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;

• пачуцце гумару вітаецца.

Абавязкі:

1. Пошук актуальных экалагічных навін;

2. Напісанне/апрацоўка 3-5 кароткіх навіны ў дзень;

3. Размяшчэнне матэрыялаў на сайце;

4. Праца ў сацсетках: FB, VK.

Са свайго боку абяцаем:

• добрую творчую каманду;

• павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

• магчымасць росту і коучынг;

• удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;

• цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;

• разнастайную дапамогу і падтрымку.

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыю дасылайце на электронную пошту greenbelarus.editor@gmail.com да 23 лютага ўключна.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: