Подписаться! Лента новостей Экознание Обучающие мероприятия

Адукацыйны візіт для практыкуючых беларускіх юрыстаў у Польшчу

Выдатная магчымасць пазнаёміцца з досведам польскай судовай сістэмы і прэзентаваць шляхі вырашэння спрэчак у Беларусі.
0 комментариев adukacyja.info
Продолжение темы:

для каго: юрысты 20-45 гадоў

дзе: Беласток, Польшча

калі: 23-27 сакавіка 2014

фінансавыя ўмовы: бясплатна

дэдлайн: 25/02/2014

www.gomelcivil.org

Падчас візіта ўдзельнікі пазнаёмяцца з досведам сістэмнай трансфармацыі ў Польшчы пры пераходзе ад сацыялізма да дэмакратычнага грамадства, даведаюцца пра функцыянаванне судовай сістэмы, а таксама пра практыкі па-за судовага вырашэння спрэчак шляхам медыяцыі і трацейскага правасуддзя.

Адукацыйны візіт мае на мэце не толькі азнаямленне з польскім досведам, але і прэзентацыю мажлівасцяў альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак у існуючых прававых рэаліях Беларусі.

Візіт адбудзецца 23-27 сакавіка 2014 у Беластоку.

Патрабаванні да кандыдытаў:

Практыкуючыя юрысты;

Узрост 20-45 гадоў.

Пажадана мець шэнгенскую візу. Пры неабходнасці арганізатары акажуць візавую падтрымку - запрашаючая арганізацыя дашле зварот у амбасаду аб выдачы аднаразовай бясплатнай візы. Канчатковае рашэнне прымае консул, і ў выпадку выдачы платнай візы, выдаткі ўдзельнік пакрывае самастойна.

Умовы ўдзелу: арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаны з пражываннем, харчаваннем, а таксама аплочваюць праезд удзельнікаў па маршруту Гродна-Беласток-Гродна. Медыцынскую страхоўку і праезд да Гродна ўдзельнікі аплочваюць самі.

Падаць заяўку можна тут. Дэдлайн – 25 лютага 2014.

Пытанні можна дасылаць на скрыню asswift@gmail.com.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: