Подписаться! Лента новостей Климат Беларусь и климат

Вясны можа не стаць, але мы атрымаем месяц лета ў падарунак

У лютым-сакавіку не выключны новы Хав’ер, і як змяняеца клімат на Беларусі, распавядае Зміцер Рабаў з Белгідраметцэнтра.
0 комментариев
Продолжение темы:

У гэтым годзе анамальная зіма

Такога студзеня, як гэты, яшчэ не было – засведчыў Зміцер Рабаў, супрацоўнік Белгідраметцэнтра:

“Зіма анамальная: цёплы снежань, які бывае раз на 10 год, і такія тэмпературы ў першай палове студзеня, якіх не было ўвогуле ніколі – надвор’е, характэрнае больш для сакавіка”.

Гэтая зіма – частка працяглага цёплага перыяду, што пачаўся ад 1989 году: кліматычныя паясы змясціліся з поўдня на поўнач у сярэднім на 100 кіламетраў, і паўночная агра-кліматычная зона на адсоткаў 90 разбурылася.

Лета набліжаецца да трапічнага, а вясна можа амаль знікнуць

“Яшчэ па сваім дзяцінстве памятаю: зіма была як зіма, па-сапраўднаму: снег і маразы, мінус 20-25 градусаў. А зараз дзеці пакуль дачакаюцца зімы… Таму клімат змяняецца, хочам мы таго ці не”, - сведчыць Зміцер. - “У мінулым годзе вясна была крыху больш за месяц, і 7 траўня надыйшло лета. Атрымалі фактычна зіму 4 месяцы і месяц лета ў падарунак”.

Вясна як такая амаль перастане існаваць, па дадзеных Расійскага гідраметцэнта, аднаго з трох сусветных прагнастычных цэнтраў.

Зараз павялічваеца восень, знікаюць веснавыя замаразкі, расце колькасць засух і смерчаў, туманаў; зімой, асабліва ў лютым, з’яўляеца больш навальніц. Лета зробіцца крыху большым, але ненашмат. А вось прыкметы трапічнага клімату з’яўляюцца ўжо зараз: павялічылася колькасць буйных ліўняў, у цэлым на год паўднёвых цыклонаў у шмат разоў (раней 2-3 на год, зараз – да 5-6 на месяц).

На жаль, бананы ў нас расці так і не пачнуць. А вось вырошчваць персікі, паўднёвы вінаград і бахчавыя ўжо пачалі ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Выключаць, што ў гэтым годзе будзе Хав’ер, нельга

Глабальнае пацяпленне не праходзіць без следу: па дадзеных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі і незалежных экспертаў, з ім звязанае павялічэнне і колькасць небяспечных з’яваў.

“Выключаць, што ў гэтым годзе будзе Хав’ер, ні ў якім разе нельга. Толькі называцца ён можа па-іншаму. Быў, адрэчы, першы званочак напачатку снежня – Ксав’ер”, - папярэджвае Зміцер.

Тое, што ў Беларусі было ветрамі да 20 м/с па поўні, у Польшчы з’явілася ветрам да 30 м/с, а заходней, у Шатландыі і Велікабрытаніі – да 60 м/с са снягамі. Ксав’ер – акурат адзін з такіх цыклонаў, якія актывізуюцца ў нашым рэгіёне ў лютым-сакавіку.

Глабальнае пацяпленне ці пахаладанне?

Часам, згадваючы замерзлы ў гэтым годзе Ніягарскі вадаспад, можна спытаць сябе: усё ж пацяпленне ці пахаладанне ў нас?

“Большасць навукоўцаў мяркуе, што пацяпленне. Гэта не прамая на графіку, а крывая, якая то падымаецца, то апускаецца. Але тэндэнцыя – павышэнне”, - тлумачыць Зміцер.

Часам і сама тэза аб змяненні клімату выклікае спрэчкі, і, паводле Змітра, толькі з адной прычыны: грошы. У змяненне клімату неабходныя фінансавыя ўкладанні: барацьба з выкідамі аўто, ачысныя прылады… І гэтыя ўкладанні ёсць, але памер іх недастатковы.

“На жаль, тут грошы вырашаюць. Краінам ўкладваць грошы ў перавытворчасць, – зазаначае Зміцер. - Некаму ж гэта будзе патрэбна?... Эколагам, напэўна” (усміхаецца суразмоўца).

Змяненне клімату трэба прыняць і прыстасавацца

Небяспечныя прыродныя з’явы – гэта вялікія грашовыя выдаткі. І таму, лічыць Зміцер, усе пачалі задумвацца, як змяніць клімат.

“Маё асабістае меркаванне – ніяк мы яго не зменім. Планета сама сябе ўратуе, зазначае суразмоўца. – Кожны можа ў сваім рэгіёне нешта змяніць – паставіць ачышчальную сістэму на завод, і зробіцца чысцей рака. Гэта ў нашых сілах. А змяненне клімату трэба прыняць як дадзенасць і прыстасоўвацца”.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: