Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Общественные кампании

Дзетак пазнаёмілі з зімовым ладам жыцця птушак

Акцыя "Кармушка" не прымусіла чакаць вынікаў ад удзячных дзяцей.
0 комментариев ostrovets.by
Продолжение темы:

Суровыя маразы, якія прымусілі людзей апрануць цёплыя футры, сталі сапраўдным выпрабаваннем для зімуючых птушак. І каб нашыя крылатыя суседзі не засталіся адзін на адзін з холадам і голадам, у Варонскім дзіцячым садзе-пачатковай школе з 27 студзеня аб’яўлена акцыя “Кармушка”.

У межах акцыі 28 студзеня адбылася сустрэча дзяцей з мясцовым арнітолагам Станіславам Баляслававічам Памецькам. Падчас сустрэчы гутарка ішла пра асаблівасці жыцця птушак у зімовы перыяд. Вучні даведаліся шмат новага і незвычайнага. Аказваецца, вераб’і бываюць дамавыя і палявыя, сініцы – вялікія і малыя. Шчыглы, амялушкі, снегіры – усе патрабуюць увагі і клопату чалавека ў зімовы перыяд. З дзесяці сінічак у суровую зіму выжывае толькі дзве. А птушкай 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўлена зязюля. Свой аповяд Станіслаў Баляслававіч суправаджаў паказам фотаздымкаў і малюнкаў з выявамі птушак. А каб размова была больш запамінальнай, вучням было прапанавана скласці невялічкі верш, казку або апавяданне пра птушак. Самыя актыўныя атрымалі сувеніры: календары і буклеты з выявамі птушак.

Час, адведзены на сустрэчу, праляцеў імгненна. А ўжо на наступны дзень у школьным парку з’явіліся кармушкі. І не абы якія, а ўтульныя і прыгожыя дамкі для птушак.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: