Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Грамадскія арганізацыі выказваюцца супраць новага Ляснога кодэксу

Новая яго рэдакцыя можа спрыяць павелічэнню карупцыі і знішчэнню лясоў.
2 комментария
Продолжение темы:

Лясы могуць знікнуць праз 14-15 год

Старыя таполі і ліпы ўздоўж дарог могуць быць высечаныя, як і дрэвы вакол чыгуначных шляхоў, калі будзе прынятая новая рэдакцыя Ляснога кодэксу. Яна была вынесеная на грамадскае абмеркаванне з 22 студзеня да 3 лютага.

У небяспеку могуць трапіць асабліва каштоўныя лясы, а некаторым землям пагражае ветраная эрозія. А тым часам клімат Беларусі змяняецца на стэпавы, недабраспрыяльны для дрэваў агулам.

Эфект ад паступовага высячэння лясоў не бачны адразу і тым больш не заўсёды яго можна прасачыць вакол сябе. Але аналагічная сітуацыя была і з асушэннем балот. Вынік - эрозія глебы, высыханне лясоў, змяненне мясцовых экасістэм.

Тым часам колькасць лясоў, прыдатных для высячэння, скарачаецца, а тэмпы нарыхтовак – не, і паводле дадзеных, прыведзеных Аляксандрам Сыкала, кіраўніком арганізацыі інфармацыйнага забяспечання ўстоўлівага развіцця, праз 14-15 год ужо проста не будзе чаго экспартаваць.

Стары кодэкс кепскі, але лепш за новы

Стары кодэкс крытыкавалі за нізкія ўзросты рубкі лясоў, а новы абмежаванне ўвогуле здымае. Вырашаць, калі секчы лес, будуць мясцовыя ўлады.

Агулам эксперты настойваюць на тым, што новая рэдакцыя кодэкса горшая за старую. Нават нягледзячы на заяўленую перавагу ў новым кодэксе лесааднаўлення над лесакарыстаннем. Ірына Сухій (таварыства “Зялёная сетка”) лічыць, што лепш увогуле не змяняць Кодэкс зараз, чым прымаць такія праўкі:

“У наступным годзе мусіць быць распрацаваная новая рэдакцыя Нацынальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Нам падаецца, што яе распрацоўка і распрацоўка новай рэдакцыі Ляснога кодэкса могуць ісці паралельна, каб кодэкс ёй не супярэчыў, як цяпер.”

Карупцыя - welcome

Аляксандр Сыкала лічыць, што новая рэдакцыя кодэкса можа даць прастору для росту карупцыі ў лясной гаспадарцы:

“Гэты кодэкс двудушны: з аднаго боку, ён дэкларуе досыць разумныя рэчы, але з іншага – гэта дакумент не прамога дзеяння.”

То бок, на думку Аляксандра, усе непаразумеласці між кодэксам і падпарадкавымі дакументамі будуць патлумачаныя на карысць бізнэса: імаверна, што ўсталяванне ўзросту рубкі лесу на месцах можа грунтавацца не на спеласці дрэваў, а на карумпаваных схемах і скрыні гарэлкі.

Белавежская пушча - go out

На думку юрыста, старшыні рады грамадскага аб’яднання “Экадом” Рыгора Фёдарава, вялікая імавернасць, што пацерпяць асабліва каштоўныя лясы накшталт Белавежскай пушчы, высячэнне якіх рэгулюецца іх палажэннямі і Лясным кодэксам.

Новая рэдакцыя дазваляе органам мясцовай улады самім вызначаць месцы высячэння лясных масіваў, не зважаючы на ўзрост і асаблівасці леса, а палажэнні заказнікаў “вельмі хліпкія”.

Паводле Аляксандра Сыкала, такія высячэнні - не магчымая перспектыва, а факт: у Беларусі высякаюцца пойменныя дубравы Прыпяці, а ў Белавежскай пушчы, ля Камянца, ужо працуе лесаперапрацоўчы комплекс.

Ці будзе пачуты голас грамадскасці?

Зацікаўленыя асобы атрымалі 13 дзён на ўнясенне сваіх правак і прапановаў у новую рэдакцыю кодэкса. 3 лютага грамадскія экалагічныя арганізацыі адаслалі дакумент з праўкамі ў міністэрства. Апроч заўваг, у лісце было прапанова правесці круглы стол з удзелам грамадскасці, навукоўцаў і распрацоўшчыкаў Кодэкса.

Гэта дазволіла б грамадскасці рэалізаваць права на актыўны ўдзел у прыняцці экалагічных рашэнняў, якое гарантавана Орхускай канвенцыяй, ратыфікаванай ў Беларусі 9 сакавіка 2000 году.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: