Подписаться! Лента новостей Экоправо Природоохранные документы

Рамсар у дапамогу “Прыпяцкаму”

Наданне статуса міжнароднай аховы можа выратаваць нацыянальны парк ад недарэчнай лесагаспадарчай дзейнасці.
0 комментариев
Продолжение темы:

Напярэдадні Міжнароднага Дня водна - балотных угоддзяў нацыянальны парк “Прыпяцкі” атрымаў статус Рамсарскага водна - балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Наданне “Прыпяцкаму” статуса міжнароднай аховы цалкам натуральна і абсалютна лагічна. Менавіта тут над поймай Прыпяці пралягае адзін з асноўных міграцыйных шляхоў птушак міжнароднай значнасці. Сотні тысяч птушак не только ляцяць над “Прыпяцкім”, але і спыняюцца тут адпачыць і падхарчавацца, каб рушыць далей. Знікнення, альбо істотнае змяненне такого месца можа нанесці непапраўную шкоду дзясяткам відаў у многіх краінах Еўропы.

З 246 відаў птушак, якія адзначаны на тэрыторыі нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, 66 – занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. У “Прыпяцкім”, гняздуецца значная колькасць глабальна знікаючых відаў: белавокі нырок, арлан-белахвост, вялікі арлец, драч, дубальт.

Акрамя таго, ў нацыянальным парку сустракаюцца 58 відаў млекакормячых, з якіх 8 таксама ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. На тэрыторыі “Прыпяцкага” зарэгістравана 827 відаў вышэйшых раслін, 18 з якіх чырвонакніжнікі.

Наяўнасць такой вялікай колькасці відаў нацыянальнага і міжнароднага значэння падкрэслівае выключную важнасць тэрыторыі нацыянальнага парка для захавання біялагічнай разнастайнасці Палесся, Беларусі і Еўропы ў цэлым.

Наданне “Прыпяцкаму” міжнароднага статусу аховы вельмі дарэчы. Ён дасць дадатковыя магчымасці для абароны яго прыродных комплекаў ад разбуральнага гаспадарчага ўздзеяння. Пасля пераўтварэння ў 1996 г. Прыпяцкага запаведніка ў нацыянальны парк, лесагаспадарчая дзейнасць на яго тэрыторыі значна пашырылася, што аказала істотны негатыўны ўплыў на экасістэмы.

1

На тэрыторыі нацыянальнага парка “Прыпяцкі” ў цяперашні час праводзяць вясновае паляванне на птушак, адбываецца шыракомасштабнае будаўніцтва дарог з высечкай вялізарнай колькасці жывых каштоўных дрэў. Адміністрацыя нацпарка выступае ініцыятарам пашырэннні так званых санітарных высечак на тэрыторыі поймавых дуброў. Акрамя ўсяго гэтага, нацыянальны парк “Прыпяцкі” трапіў у сумна вядомую пастанову Саўміна №794, як тэрыторыя, перспектыўная для здабычы торфу. У недрах “Прыпяцкага” есць залежы бурага вуглю і сланцаў, якія ў апошнія гады таксама не даюць спакою “гаспадарнікам”.

Навукоўцы лічаць, што для вырашэння экалагічных праблем нацыянальнага парка “Прыпяцкі” неабходна распрацаваць комплексны План кіравання. Па замове кіраўніцтва нацыянальнага парка, ГНПА “НВА НАН Беларусі па біярэсурсах” ў мінулым годзе распрацаваў праект Плана кіравання нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. У бліжэйшы час “зяленая” грамадскасць Беларусі мае намер прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтага Плана.

Наданне “Прыпяцкаму” статусу міжнароднай аховы ставіць дзяржструктуры, навуковоўцаў і грамадскасць, якія маюць дачыненне да распрацоўкі Плана кіравання нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, яшчэ перад большай адказнасцю.

Акрамя таго, нацыянальны парк “Прыпяцкі” з’яўляецца значнай часткай перспектыўнага міжнароднага (Беларусь – Україна) біясфернага рэзервата “Прадаліна Прыпяці”, заяву на стварэння якога падрыхтавала Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі.

А. Раеўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: