Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Гомельскі абласны суд пагадзіўся з прымяненнем дыяксіду хлора ў Светлагорску

Гэтае рэчыва збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе беленай цэлюлозы, які зараз будуецца ў Светлагорску.
0 комментариев gomelcivil.org
Продолжение темы:

Супраць прымянення дыяксіду хлора на цэлюлозных прадпрыемствах выступае экалагічная грамадскасць Светлагорска і Еўропы.

Рашэнне, якое робіць магчымым прымяняць дыяксід хлора, прыняла судовая калегія па грамадзянскіх справах – намеснік старшыні абласнога суда Белавусаў Васіль Леанідавіч (старшыня калегіі, на здымке), суддзі Краўчанка Алена Мікалаеўна і Лукашэнка Валянціна Мікалаеўна. Слуханне справы адбылося 30 студзеня.

Раней падобнае рашэнне прыняла суддзя суда Светлагорскага раёна Ірына Алісейка. Свае меркаванне яна абгрунтавала, у прыватнасці, тым, што "адбелка цэлюлозы складаецца з чатырох этапаў, пры гэтым толькі на двух этапах выкарыстоўваецца разбаўлены дыяксід хлора". Аднак прадстаўнікі экалагічнай грамадскасці, якія выступалі з іскам да заказчыка будаўніцтва – Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната, не пагадзіліся з такім рашэннем, таму яно абскарджвалася ў абласным судзе.

Дырэктар цэлюлозна-кардоннага камбіната Юрый Крук у сваіх пярэчаннях напісаў у абласны суд, што "Светлагорскі ЦКК не з'яўляецца самастойным ініцыятарам будаўніцтва,а выконвае патрабаванні дзяржаўных органаў".

Дыяксід хлора – небяспечнае хімічнае рэчыва, па таксічным уздзеяні на людзей адносіцца да І-га класа небяспекі. У 2006 годзе 48 прыродаахоўных арганізацый Еўропы выступілі з "Адкрытым пісьмом прадстаўнікам еўрапейскай цэлюлозна-папяровай прамысловасці", у якім заклікалі поўнасцю адмовіцца ад дыяксіду хлора. У 2012 г. больш за 10 тысяч жыхароў Светлагорска і Светлагорскага раёна падпісаліся пад зваротам супраць будаўніцтва падобнага прадпрыемства ў Светлагорску. Замест гэтага існуе тэхналогія поўнасцю бесхлорнага адбельвання (TCF), якая, аднак, некалькі даражэй.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: