Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Хімічная бяспека ў пытаннях і адказах: як паклапаціцца пра сабе і іншых

Адмысловы даведнік па хімічнай бяспецы і адходах выпусціў Цэнтр экалагічных рашэнняў у 2013 годзе.
5 комментариев

Яўген Лабанаў: “Мы клапоцімся пра свае здароўе і даўгалецце”

Вы яшчэ карыстаеце пластык у мікрахвалёўцы? Тады вам варта ведаць, што гэта не бясшкодна: пры награванні ежы, асабліва тлустай, узмацняецца пераход шкодных рэчываў з пластыка ў гэтую ежу.

Больш за 25% колькасці хваробаў у свеце абумоўлена ўплывам экалагічных фактараў, у тым ліку уздзеяннем хімічных рэчываў – такімі лічбамі сустракае чытача “Кіраўніцтва па хімічнай бяспецы і адходах”, выпушчанае ў канцы 2013 годау Цэнтрам экалагічных рашэнняў.

– Я б хацеў, каб людзі разумелі, што пытанні хімічнай бяспекі і наваколля – сур’ёзныя, на якія варта патраціць свой час. У выніку мы клапоцімся пра сваё здароўе і даўгалецце, - кажа Яўген Лабанаў, дырэктар установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”.

Пра што “Кіраўніцтва”

“Кіраўніцтва” з’явілася на аснове зваротаў людзей у грамадскі інфармацыйны цэнтр па адходах і хімічнай бяспецы ЦЭР. У ім расказваецца, на што варта звярнуць увагу, набываючы прадукты, што такое Е-дадаткі, што бяспечна, што – не і як ставіцца да пластыкавай упакоўкі.

Напрыклад, з мыйных сродкаў самыя бяспечныя для скуры і наваколля не тыя, што ўтрымліваюць хлор, аміяк, нітрабензол, фасфаты і лятучыя арганічныя злучэнні.

Без звычайных людзей экалагічныя праблемы не вырашацца

Яшчэ адна мэта выдання – дапамагчы тым, хто мае актыўную пазіцыю: не толькі здае батарэйкі, але і сам жадае усталяваць кантэйнер для іх збору, рэагуе на несанкцыянаваныя сметнікі ці заўважае мор рыбы.

Па меркаванню Яўгена, істотна, каб экалагічныя праблемы вырашаліся на розных узроўнях, і нельга чакаць, што пытанні з хіміяй і адходамі будуць вырашацца без удзелу звычайных людзей, дзяржаўнымі органамі і так далей. Тых, хто гэтым займаецца прафесійна, вельмі мала.

– Мы пішам і пра грамадскую экалагічную экспертызу, і пра грамадскае абмеркаванне. У гэтай сферы мы за апошнія гады бачым шмат спробаў стварэння прадпрыемстваў, канфлікты між мясцовымі жыхарамі і іншымі зацікаўленымі бакамі. Мы выступаем за граматныя падыходы, - зазначае Яўген.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: