Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Конкурсы

Беларускі Зялёны Партал шукае эка-героя!

Распавядзі, што добрага ты зрабіў для экалогіі роднай краіны ў 2013 годзе, натхні другога сваім прыкладам!
1 комментарий
Продолжение темы:

Магчыма ў мінулым годзе Вы зрабілі кармушку альбо шпакоўню? Пасадзілі дрэвы, кусты, кветкі ў двары? Выратавалі бяздомную жывёлу альбо дрэва ад знішчэння, падпісалі петыцыю супраць асушэння балот, пачалі сартыраваць смецце і навучылі гэтаму сваіх суседзяў, карыстаецеся эка-сумкамі і набываеце выключна арганічныя прадукты харчавання і ўвогуле вядзеце эка-сяброўскі лад жыцця…

Не саромцеся – напішыце кароткі расповяд пра свае эка-подзвігі ў 2013 годзе! Каманда Greenbelarus.info звяжацца з Вамі, зробіць інтэрв’ю і фотаматэрыял.

Дакажыце ўсім, што эка-подзвігі рабіць прасцей, чым можна сабе ўявіць!

Краіна шукае сваіх эка-герояў! І ёй патрэбны менавіта Вы!

Лепшыя гісторыі будуць адзначаны прызам-сюрпрызам!

Конкрс працягнецца да 31 студзеня ўключна.

Пішыце нам на электронную пошту: pressgreenbel@gmail.com ці ў асабістыя паведамленні ў нашых сацыяльных сетках FB, VK I TWITTER.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: