Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Інсталяцыя ад Bezbolot.net на Freaky summer party

Запрашаем Вас наведацца на адкрыццё інсталяцыі на Freaky Summer Party.
1 комментарий bezbolot.net

Паважаныя сябры! Мы запрашаем Вас 3 жніўня наведацца на адкрыццё нашай інсталяцыі на Freaky summer party. Адкрыццё адбудзецца у 12 гадзін. Апрач нас на артпікніку вас чакаюць іншыя цудоуныя моманты (паводле 34маг):

“На пікніку плануюцца тры сцэны: мэйнстэйдж – гучны музычны стрыжань праграмы; 34mag-стэйдж – кілаваты кантэмпарары-мяса для тых, хто памятае мінулы год, і ўсіх іншых; і DJ-стэйдж – вяршкі беларускага дыджэінгу. Акрамя таго, свая музыка будзе ў розных спотаў. «Сёлета да нас прыязджае вельмі круты хэдлайнер, – інтрыгуе Маша. – Суперклёвая зорка электраклэшу, трэш-каралева Peaches. Гэта будзе феерычнае шоу! Дама цяпер жыве ў Берліне і не на жарт зацікавілася нашай імпрэзай. Яна абалдзела пасуе пад наш freaky-канцэпт. Перад ёй выступяць монстры дрынк’н’дэнсупроджэкт wecancomeandkillyou, перад імі The Retuses – іх любіць, як нам падаецца, добрая аўдыторыя, і яны шыкоўна трапляюць у дзённы фармат, калі яшчэ светла. Акрамя гэтага на галоўнай сцэне будзе шмат сюрпрызаў. Але музыка заўсёды была толькі адным са складнікаў FSP, фонам, на якім разгортваюцца астатнія падзеі.а пікніка яшчэ цэлы месяц, таму штосьці можа мяняцца, але арганізатары, як заўжды, плануюць стос цікавых актыўнасцяў і магчымасцяў.

«Мы старанна прапрацоўваем кожны з чатырох нашых любімых кірункаў: музыку, мастацтва, майстар-класы і гульні, – працягвае Дзяніс. – Пад кожны з блокаў знайшлі кампетэнтных людзей, якія пастараюцца зрабіць усё на найвышэйшым узроўні. Будзе працаваць дзвіжовая мастацкая зона з інсталяцыямі і стрыт-артам, які будзе юзаць тамтэйшы ландшафт. Да старых тыпова хіпстарскіх майстар-класаў – ежа, ёга, здаровы лад жыцця, фота, танцы – дадасца яшчэ і бізнес-тэматыка, напрыклад, стартапы маладых людзей. Зробім акуратныя абсталяваныя пляцоўкі для трэндавых гульняў розных відаў (гарадкі, фрысбі, галаваломкі), хочам нават падчас FSP праводзіць чэмпіянаты. Будзе зона для экстрэмалаў і вялікая дзіцячая пляцоўка, з магчымасцямі памаляваць, паўдзельнічаць у спектаклі і пагуляць з цацкамі». Усіх сакрэтаў арганізатары не раскрываюць, бо напружаная праца вядзецца штодня і ў спіс дадаюцца новыя актыўнасці.»."

Само мерапрыемства праходзіць у гэтым годзе на востраве Камсамольскага возера. Карту і больш падрабязную інфу можна знайсці на сайце FSP : http://fundivers.org/

Кошт квітка:

100 000 руб

да 25.07.2013

150 000 руб

да 02.08.2013

200 000 руб

у дзень мерапрыемства

Комментарии читателей: