Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Ці захавае "новы" Лясны кодэкс запаветныя лясы

Лясы прыроднае багацце ці гаспадарчы рэсурс, грамадства мусіць уплываць на рашэнне такіх пытанняў на дзяржаўным узроуні.
0 комментариев
Продолжение темы:

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь вынесла на грамадскае абмеркаванне праект закона Беларусі “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь”, паведаміла ўчора БЕЛТА.

Праект закона размешчаны на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі – “Аб новай рэдакцыі Ляснога кодэксу”.

Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць да 3 лютага на э/пошту: krasovsky@ministry.mlh.by

Яшчэ раней, у сваім інтэрв’ю, намеснік міністра лясной гаспадаркі, Александр Корбут, больш падрабязна распавёў пра осноўныя змены, якія мусяць з’явіцца ў новай рэдакцыі кодэкса.

Перш за ўсё, праект дакумента прадугледжвае, што дадатковыя лясныя рэсурсы могуць быць прыцягнуты ў гаспадарчы абарот за кошт пераводу часткі лясоў, якія адносяцца да першай групы, у другую”, – заявіў Корбут.

Нагадаем, што Указам прэзідэнта №364 ад 7 ліпеня 2008 года да першай групы лясоў адносяцца:

1. лясы, што маюць асобае экалагічнае значэнне, размешчаныя на асоба ахоўваемых прыродных тэрыторыях, якія размяркоўваюцца на ахоўныя катэгорыі: лясы запаведнікаў, лясы нацыянальных паркаў, лясы заказнікаў рэспубліканскага значэння, лясы помнікаў прыроды рэспубліканскага знасэння;

2. лясы асоба каштоўных участкаў фонда, якія маюць генетычнае, навуковае і гісторыка-культурнае значэнне, адносяцца да ахоўнай катэгорыі – лясы генетычных рэзерваў, навуковага і гісторыка-культурнага значэння;

3. лясы, якія выконваюць водаахоўныя функцыі (забароненныя палосы лясоў і лясы ў межах водаахоўных зон па берагах рэк, азёр, водасховішч і іншых водных аб’ектаў)…;

4. лясы, што выконваюць абарончыя функцыі (супрацьэразійныя лясы, абарончыя палосы ўздоўж жалезных дарог і рэспубліканскіх аўтамабільных дарог), пры гэтым па ахоўнай катэгорыі лясы ўздоўж жалезнадарожных ліній шырынёй да 500 м у кожны бок ад восі крайняга жалезнадарожнага пуці, а ўздоўж рэспубліканскіх аўтамабільных дарог да 250 м па абодва бакі ад восі дарогі;

5. лясы, якія выконваюць санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя функцыі (гарадскія лясы, лясы зялёных зон вакол гарадоў, іншых населеных пунктаў і прамысловых прадпрыемстваў, лясы зон і ваколіц санітарнай аховы крыніц водазабеспячэння і курортаў)…

Да другой групы – адносяцца эксплуатацыйныя лясы.

На гэты конт намеснік міністра тут жа зазначае, што гаворка не вядзецца пра лясы, што ўяўляюць асаблівую экалагічную каштоўнасць, у тым ліку асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі. Праектам закона прадугледжана скасаванне абарончых палос лясоў уздоўж жалезнадарожных ліній і рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. І ў гэтым выпадку лясы першай групы скароцяцца на 325.1 тыс. га, а разліковы лесасек па рэспубліцы павялічыцца на 437.9 тыс. м³, у тым ліку па хвойнай гаспадарцы – на 233.5 тыс. м³.

Аляксанд Корбут не адмаўляе факту, што аб’ёмы нарыхтоўкі драўніны будуць павялічаны з мэтай задаволіць патрэбы дрэваапрацоўваючых прадпрыемстваў, у той жа час упэўнівае у тым, што галоўны прынцып, які закладзены ў новай рэдакцыі – перавага аднаўлення лясоў над іх выкарыстаннем.

Для Беларусі лясная галіна з’яўляецца фінансава-перспектыўным напрамкам, толькі за 11 месяцаў мінулага года даход ад экспарту лесапрадукцыі склаў 128.7 млн даляраў. І ці не стане так, што новыя змены ў Лясны кодэкс дазволіць яшчэ ў большых маштабах пілаваць каштоўны лес.

Пра якое б устойлівае лесакіраванне і лесакарыстанне чыноўнікі не казалі, на справе даводзіцца назіраць зусім іншыя карціны, калі знішчаюцца лясныя масівы як у гарадах, так і ў саміх лясных гаспадарках, дзе дзейнічаюць не толькі “гаспадары”, але і заўмыснікі пачуваюць сябе вельмі вольна. Яшчэ горшай уяўляецца сітуацыя на асоба ахоўваемых тэрыторыях, напрыклад, у заказніку “Сарачанскія асёры”, заказніку “Прылепскі” ці нацпарку “Прыпяцкі”.

І ці можа скласціся іншая сітуацыя ў нашай краіне, калі чыноўнікі маюць намер павышаць эканоміку праз “эфектыўнае выкарыстанне лясных рэсурсаў”, пры відавочных хібах не толькі прафесійнага ўзроўню работнікаў сферы, але і заканадаўства ў цэлым.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: