Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Акцыя “Птушкі на кармушцы”: колькасць накормленых і ўбачаных птушак не можа не радаваць

Дзякуючы ўдзельнікам акцыі за выхадныя было накормлена амаль 7000 птушак.
0 комментариев
Продолжение темы:

У мінулыя выхадныя прайшла штогадовая акцыя ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”“Птушкі на кармушцы”, у якой прынялі ўдзел аж 743 чалавекі.

1

Удзельнікі не толькі накармілі 6847 птушак, але і занеслі свае назіранні ў online-форму, паведамляе “АПБ”. Усяго за выходныя на кармушкі завіталі птушкі 41 віду. Часцей за іншых бачылі сініцу вялікую (1648 асобін), на другім месцы – верабей палявы (1569 птушкі), на трэцім – верабей дамавы (1346 птушак). Таксама шмат было шызых галубоў (530 асобін) і гілёў (325 асобін), прыляталі каўкі (256) і звычайныя зелянушкі (191). Таксама не абышлося і без рэдкіх экземпляраў, так, напрыклад, у Брэсце, назіралі малінаўку, а чорную жаўну – бачылі ў в. Гацук Слуцкага раёну сябры клуба "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам Святланы Нямковіч.

0

2

3

4

Яшчэ адным прыемным момантам акцыі аказаўся розыгрыш 10 значыкаў з выявамі птушак, якія прылятаюць на кармушкі. З дапамогай сайта random.org вызначыліся пераможцы латарэі:

Андрэй Шэўчык Таццяна Мазай Алла Чуль Алена Малена Наталля Кіслюк Ганна Багеша Святлана Дядкова Вадзім Пракапчук Алена Камінская Таццяна Суліма

Зіма – няпросты перыяд для птушак, якія не адлятаюць у вырай. Яны могуць загінуць ад недахопу ежы, вось чаму важна не пакідаць свайго энтузіязму і працягваць падкормліваць птушак у халады.

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах ГА “АПБ”

Фота з сайта ГА “АПБ”

Ранее по теме:

Комментарии читателей: