Подписаться! Лента новостей Техносфера Промышленность

На Гродзеншчыне разглядаюцца пляцоўкі пад кітайскі індустрыяльны парк

У якасці пляцоўкі могуць падыйсці плошчы прадпрыемстваў, а пад лагістычны цэнтр - тэрыторыя аэрапорта.
0 комментариев t-styl.info
Продолжение темы:

Разглядаюцца пляцоўкі ў Ваўкавыскім і Шчучынскім раёнах, акрамя таго, могуць выкарыстаць плошчы гарадзенскіх прадпрыемстваў, напрыклад, “Радыёхвалі”.

Пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы дэлегацыі кітайскай правінцыі Ганьсу з гарадзенскімі ўладамі 17 студзеня.

Цікаўнасць да стварэння індустрыяльнага парка пацьвердзіў намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Шулейка, які запэўніў, што пад кітайскія прадпрыемствы ў Гродзенскай вобласці знойдуць тэрыторыі, а магчыма дадуць льготы як у Свабоднай эканамічнай зоне.

Рэгіён зацікаўлены ў сумесных зборачных вытворчасцях па выпуску прамысловых агрэгатаў, малой сельскагаспадарчай тэхнікі, электратавараў, гатовы абмяркоўваць выраб кітайскай сельгастэхнікі на Гарадзеншчыне і гарадзенскай – у Кітаі.

Улады разглядаюць магчымасць аддаць тэрыторыю Гродзенскага аэрапорта пад беларуска-кітайскі лагістычны цэнтр.

Непадалёк ад Мінска Кітай ужо атрымаў зямлю пад стварэнне тэхнапарка. Праект зацверджаны ўказам Лукашэнка. На 90 квадратных кіламетрах, дзе большую частку займаюць лясы, размесцяцца высокатэхналагічныя вытворчасці, даследніцкія лабараторыі. Лагістычныя цэнтры, камерцыйныя комплексы і жытло.

Рэзідэнты тэхнапарка цалкам вызваляюцца ад падаткаў на прыбытак, зямлю і нерухомасць на першыя 10 гадоў. Наступныя 10 гадоў будуць плаціць толькі палову падаткаў.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: