Подписаться! Лента новостей Техносфера Сельское хозяйство

Рычард Перкінс: складаней за ўсё змяніць клімат у галовах фермераў

Як дасягнуць максімум выгоды ў гаспадарцы і не патрапіць у пастку карпарацый, распавёў шведскі эксперт па пермакультуры.
2 комментария
Продолжение темы:

Фермеры, калгасы і карпарацыі: хто экалагічней?

Як зрабіць сельскую гаспадарку прыбытковым бізнэсам і вярнуць пачуццё ўласнай годнасці сельгаспрадпрыемствам? Эксперт Рычард Перкінс адназначна адказвае: ўратуе аднаўленчае земляробства і пермакультура.

Сучасныя фермеры раяць дзецям атрымліваць іншую адукацыю, але праз гэта мы страчваем інтэлектуальны патэнцыял, і ўсё пераходзіць у рукі карпаратыўнай сельскай гаспадаркі”, - распавядае Рычард .

Карпарацыі, каб максімізаваць прыбытак, не так клапоцяцца пра экалагічнасць прадукцыі, як пра маркетынг і сеткі продажу. А фермер, якога ведаюць усе ваколіцы, мае стымул рабіць наадварот і дбаць пра якасць. Ён мае перавагу: свайму чалавеку можна больш давяраць. Калгасы, распаўсюджаныя ў нас, як і карпарацыі, не надта клапоцяцца пра экалагічнасць. Але хутчэй таму, што ў іх працаўнікоў няма эканамічнага стымулу зарабляць для калгаса, а не красці для сябе.

Уся "соль" у мікраклімаце

Тое, што прапануе Рычард Перкінс, ён сам называе больш шчыльным падыходам да планавання дзейнасці ў гаспадарцы: нарашчванне эканамічнага патэнцыялу праз узмацненне сувязі з жыхарамі ваколіцаў і ўсведамленне поўнай адказнасці за правільна выкарыстанне сваіх рэсурсаў.

Аднаўленчая гаспадарка дазваляе лепш карыстаць свае рэсурсы. Гаворка ідзе наўпрост пра стварэнне натуральнага мікраклімату і міні-экасістэмы на пэўнай тэрыторыі, больш жыццяздольных за нашыя ў гародах.

Як лес, які не трэбна палоць, не трэба ўгнойваць - і так у дабрабыце. Як кампост для аднаўляльнай гаспадаркі: калі кінуць у яго труп жывёліны, то якасць на парадак палепшыцца.

Абрыкосы на вышыні 1500 метраў

Расліны ў гаспадарцы найлепш мусяць быць натуральныя для мясцовасці альбо для наноў створанага для іх мікраклімату. Каб вырасціць нешта гэдкае, не патрэбна парнікоў з падагрэвам: напрыклад, ёсць адзін досыць вядомы аўстрыйскі фермер, які жыве на вышыні 1500 метраў у Альпах, і ў яго ў садзе растуць лімоны, чарэшня і шмат іншага.

Гэта атрымалася праз адмысловае праектаванне надзелу і ўкладанне грошай у мікраклімат фермы: вада адлюстроўвае сонечнае святло, якое трапляе на скалістую паверхню, і ўласна на ёй, дзе не мусіць расці нічога, растуць лімоны чарэшні.

Там жа жывуць адмысловыя жывёлы, якія, можа, не прырастаюць у масе, як у ангары. Але затое не трэба траціцца на гэты ангар.

Кансультанты ёсць, галоўнае – пазбавіцца ад стэрыятыпаў

Многім цяжка зрабіць такія ж падлікі, і яны апынаюцца ў пастцы камерцыялізацыі сельскай гаспадарцы і праіграваюць” – зазначае Перкінс.

Складаней за ўсё змяніць клімат у галовах фермераў, адмовіцца ад стэрыятыпаў, як і ў любой сферы жыцця. Кансультантаў, якія могуць дапамагчы ў праектаванні гаспадаркі, шмат у свеце, у тым ліку ў блізкай Расіі.

Нават калі сабраць усіх тых, хто тут [на семінары па пермакультуры ў Мінску – рэд.] прысутнічае ў якасці слухачоў, адных іх ведаў больш чым дастаткова, каб правільна спланаваць любую ферму”, - лічыць Рычард.

Ён спасылаецца на ўласны вопыт: наведаўшы шмат краін, ён бачыў: заўсёды там знаходзяцца людзі- самародкі, якія робяць адметныя рэчы.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: