Подписаться! Лента новостей Экожизнь

Экалагічныя гаспадаркі набіраюць папулярнасць

15 гадоў займаецца фермерскай гаспадаркай Аляксандр Сакута з вёскі Хамічы, што каля Бярозы.
0 комментариев racyja.com

Спачатку займаўся раслінаводствам, а цяпер перайшоў на вырошчванне буйной рагатай жывёлы.

Аляксандр Сакута любіць эксперыменты, а яшчэ шмат вучыцца ў заходніх фермераў:

- Я маю адносіны з нямецкімі фермерамі, у Галандыі быў апошні раз у 2011 годзе. Цяпер тое, што я там убачыў, чаму навучыўся, хачу зрабіць тут. Нават некаторыя галандскія фермеры да нас прыязджалі, я з імі дзяліўся досведам, яны распавядалі. Я прыдумаў, як назапашваць сілас з дапамогай прыметыўнай тэхнікі - гэта было ім цікава.

Паводле Аляксандра Сакуты, фермеры - гэта людзі самастойныя і незалежныя, якія шукаюць свой падыход да жыцця і працы. Можа таму дзяржава ім амаль не дапамагае. Цяпер у Беларусі больш за дзве тысячы фермераў.

У той жа час у Польшчы ўсё большай папулярнасцю карыстаецца экалагічнае земляробства. Перавесці гаспадарку на такі лад нескладана, але яе ўтрыманне патрабуе паслядоўнасці і працы.

Мікалай Федарук, гаспадар з вёскі Райск, што на Беласточчыне, кажа, што нягледзячы на ўсе патрабаванні да экалагічных гаспадарак з боку Еўразвяза, ён не наракае:

- Наймацнейшым штуршком было ашчаджэнне. Да звычайных даплатаў я атрымліваю 700 злотых экалагічнай даплаты, адняць яшчэ ўгнаенні - гэта для мяне грошы. Гэта вялікая праца, бо прыязджае кантроль, які ўсё правярае. Трэба дакументацыю весці, бо ўсё, што

робіш на полі, трэба запісываць.

У Падляшскім ваяводстве амаль 3 тысячы экалагічных сельскіх гаспадарак. Гэта другі па іх колькасці рэгіён ў Польшчы.

1

2

3

4

5

5

5

5

5

5

Комментарии читателей: