Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Першая перамога для дзікай прыроды Беларусі ў новым годзе

Плошча заказніка “Сарачанкія азёры” вырасла на 1680 га.
0 комментариев
Продолжение темы:

Працэс рэарганізацыі быў распачаты яшчэ ў 2009 годзе і вось нарэшце ў снежні 2013 года станоўча вырашыўся для заказніка, і на сённяшні дзень яго плошча складае 14 798,37 га, як ужо раней паведаміў сайт “Дзікая прырода Беларусі”. Пры гэтым пераўтварэнне адбылося без канфіскацыі зямельных участкаў у землекарыстальнікаў.

Такім чынам, гэту падзею, са слоў, актывіста беларускага зялёнага руху і незалежнага эколага, Ігара Пастухова можна назваць сапраўдным навагоднім падарункам для ўсіх, каму быў неабыякавы лёс заказніка.

…Адзначу, што заказнік хоць і “згубіў” некаторыя паўднёвыя малазначныя ў біяразнастайнасці кварталы, але набыў меліарацыйную сістэму на рацэ Глушцы і неверагодныя па прыгажосці пейзажы ўсходніх і паўночных тэрыторый, і багатыя біятопы”, - зазначае ў сваім блогу Ігар.

Галоўнае чаго зараз не хапае заказніку – гэта разумнага і ўстойлівага кіравання. Часам даводзіцца назіраць сумныя карціны засмечанай акваторыі, распаханых палёў у 50 м ад возера Туроўе і бяздумнае высяканне лясоў.

Беларускі Зялёны Партал

Фота прадаставіў Ігар Пастухоў

Ранее по теме:

Комментарии читателей: