Подписаться! Лента новостей Техносфера Энергетика

Калі зялёная энергія перастае быць зялёнай: greenwashing у энергетыцы Польшчы

Як датацыі на экалагічную энергію могуць зрабіцца датацыямі на эмісію вуглякіслага газу.
0 комментариев
Продолжение темы:

Біямаса мусіць быць лакальнай

Сёння ў Польшчы ёсць датацыі на зялёную энергію, як і ў многіх краінах. Станцыя-вытворца ўхваляецца за тое, што вырабляе экалагічную зялёную энергію, атрымлівае магчымасць зарабляць на гэтым.

Паводле Адама Гулы, магістра прыродазнаўчых наук і прафесара фізікі Кракаўскай горна-металургічнай акадэміі, у Польшчы за кожную мегаватгадзіну вытворцы, што выкарыстоўваюць біямасу як сыравіну ці яе частку, атрымліваюць у некалькі разоў болей, чым за “чорную” вугальную энергію.

І, як на любым рынку, вытворцы імкнуцца павялічваць прыбыткі. Адна з буйнейшых электрастанцый непадалёк ад Ржэшава 5% энергіі (400 мегават) вырабляе на біямасе. Каб давезці да яе біямасу, 5 000 кіламетраў машыны праходзяць штодня ў адзін бок, а за месяц праязджаюць столькі, колькі трэба, каб 4 разы аб’ехаць вакол Зямлі. Станцыі патрэбна 500 тонаў біяпаліва на суткі, і перад ёй рэгулярна ўтвараецца затор кіламетраў на 10.

Біямасу вязуць нават з замежжа, у тым ліку з далёкага – не толькі з Беларусі ды Украіны, але і з Паўднёвай Амерыкі і Азіі, часам з фітасанітарных зон. Гэта страты і для эканомікі Польшчы – грошы вывозяца за межы краіны замест таго, каб цыркуляваць у ёй.

Біямаса павінна быць лакальнай – так лічыць Адам Гула. Найлепш здабываць сыравіну ў лакальным рэгіёне, інакш адбываецца і так, што з раёнаў з добрай сельскай гаспадаркай біямасу вязуць да электрастанцыі, а з раёну Ржэшава туды – вугаль.

Біягаз мусіць быць адходам, а не мэтай

Заната вялікі маштаб вытворчасці – праблема не толькі станцый, якія выкарыстоўваюць біямасу. Напрыклад, на біягазавых сутнасць праблемы тая жа.

Для працы станцыі на біягазе на 5 мегават патрэбна 50 000 галоў кароў (бо малы маштаб вытворчасці, 0,5 -1 мегават - малапрыбытковы). Кароў усё іх жыццё трымаюць у стойлах, нават не выводзяць на вуліцу – каб не страчваць каштоўны біягаз ад навозу. Кажа Адам Гула:

– На іх шкада глядзець. А біягаз мусіць быць адходам. Станцыі па яго перапрацоўцы павінныя быць лакальнымі – на 500 кілават, максімум 1 мегават. Аптымальна – 200 – 300 кілават. Магчыма нават, гэта будзе ўстаноўка для аднаго фермера.

І атрымліваецца, як ні парадаксальна, што экалагічна непрыязныя метады гаспадарання, шкода экалогіі праз транспартыроўку і лішнія транспартныя выдаткі (паліва і інш.) пакрываюцца датацыямі на зялёную энергію, калі занадта вялікі маштаб вытворчасці. І гэта ўсё фінасуецца праз зялёныя сертыфікаты, субсідыі і за кошт канчатковага спажыўца.

Ганна Валынец
Ранее по теме:

Комментарии читателей: