Подписаться! Лента новостей Экоправо Законодательство РБ

Калі будзе наш Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў?

Нацыянальнае свята запаведнікаў і паркаў, магчыма адзіны спосаб захаваць беларускую дзікую прыроду.
0 комментариев
Продолжение темы:

Год таму ў нас з калегам па “зялёному” руху ўзнікла дыскусія: Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў 11 студзеня – гэта міжнароднае свята, ці чыста расійскае. Я даводзіла, што ў самой Рассіі яно пазіцыянуецца як міжнароднае і заснавана па просьбе міжнароднай арганізацыы WWF. Калега даказваў, што папрасіла расійскі Урад аб свяце расійскае аддзяленне WWF, і які сэнс нам у Беларусі “прымазвацца да расейскіх святаў”…

У рэшце рэшт, мы прыйшлі да згоды, што падчас свята (не важна, міжнароднае яно альбо нацыянальнае) лепш казаць пра добрае. І яшчэ я прыйшла да разуменьня, што ў Беларусі няма свайго нацыянальнага свята запаведных тэрыторый і людзей, якія там працуюць.

У Рассіі Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў пачалі адзначаць у 1997 годзе, ў дзень 80- годдзя стварэння першага дзяржаўнага запаведніка — Баргузінскага. У Еўропе з 1999 г. адзначаюць Еўрапейскі дзень паркаў (European Day of Parks) 24 траўня, знамянальны дзень для ахоўных тэрыторый па ўсёй Еўропе. Ва Ўкраіне з 2009 г. Указам Прэзідэнта было ўстаноўлена прафесійнае свята – Дзень працаўнікоў прыродна-запаведнай справы, якое адзначаецца штогод 7 ліпеня, ў дзень Івана Купалы.

У нас ў Беларусі працаўнікі ААПТ па традыцыі адзначаюць сваё прафесійнае свята ў 3-ю нядзелю верасня, ў “Дзень працаўнікоў леса і лесаперапрацоўчай прамысловасці”. Дзень, заснаваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР у 1980 г., прымеркаваўшы дату яго святкаваньня да выхаду ў 1977 г. першага ў СССР “Лясного заканадаўства”. Адзначаюць свята, арганізуючы сярод іншых мерапрыемстваў, конкурсы на лепшага распілоўшчыка ствалоў дрэў.

Асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, перш за ўсё запаведікі і нацыянальныя паркі сёння — асноўны спосаб захаваць ад знішчэння хаця б невялічкую частку дзікай прыроды. Гэта месца, дзе вальшчык леса не павінен адчуваць сябе гаспадаром. Калі нашае грамадства рэальна ўсвядоміць гэта, з’явіцца і ў нас свой адметны Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў.

1

2

Дзікая прырода прыгожая заўсёды.

А. Раеўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: