Мы віншуем з белым снегам, смачнай вадой, лёгкім паветрам.
Хай будзе так!
Віншуем з чысцінёй памкненняў, шчырасцю стасункаў, адкрытасцю да зменаў. Хай будзе так!
Мы жывем у адной краіне і таму робім адну справу, справу захавання жыцця, яснасці думкі, смеласці дзеянняў.
І разам спадзяемся на лепшае! Хай будзе так!
У Новы 2014 год!
З павагай і шчырасцю, Таварыства "Зялёная сетка" і каманда Беларускага Зялёнага Партала!