Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Навагоднюю елку робім сваімі рукамі: майстар-клас ад Крамы Ў

Мы ведаем з чаго зроблены Новы год! З зімовых гульняў у снезе, паху мандарынаў, Дзеда Мароза і водару хваёвых лапак!
0 комментариев
Продолжение темы:

З чым у вас асацыюецца Новы год? Упэўненыя, што большасць адкажа: мандарыны, снег, Дзед Мароз, падарункі; і абсалютна ўсе абавязкова ўзгадаюць елку!

Зялёную прыгажуню можна назваць ледзьве не галоўным атрыбутам Новага году, менавіта са з’яўленнем елачкі ў доме ўзнікае чароўнае прадчуванне зімовых святаў. І сапраўды, калі вярнуцца ў дзяцінства, то наймацнейшыя эмоцыі былі звязаныя менавіта з упрыгожваннем елкі, пошукам падарункаў пад ёй.

Аднак, калі старэйшае пакаленне яшчэ можа прыгадаць “рамантыку” і пах жывой елкі ў доме, то людзі маладыя, на жаль, наўрадці змогуць перажыць гэтыя пачуцці, бо год дзесят таму елачны рынак захапілі даўгавечныя штучныя елкі. І нягледзячы на тое, што мода на жывыя елкі паступова вяртае іх у нашыя кватэры, а маркетолагі прыдумалі выдатнае выйсце ў выглядзе елак у гаршках, існуюць і іншыя варыянты – hand-made прыгажуні, якія здольны зрабіць кожны самастойна!

Greenbelarus.info прапануе вашай увазе майстар-клас па стварэнні папяровай елачкі ад Крамы Ў, які спецыяльна для нас правяла Наталля Гарачая.

У першую чаргу нам неабходна зрабіць каркас для елкі і тут выдатна падыдзе ліст простага картону, які мы скручваем у конус, адразаем лішнюю частку ліста і склейваем гарачым клеем. Дзеля таго, каб клей схапіўся, конус можна перавязаць вяроўкай.

Дарэчы, можна выкарыстоўваць для замацавання не толькі гарачы клей, у прынцыпе падыйдзе любы моцнатрывалы, гэта неабходна, напрыклад, калі вы робіце елку разам з дзецьмі, каб яны не апякліся.

Калі клей схопіцца, вяроўку можна прыбраць.

Затым неабходна падраўняць аснову каркасу, каб елка роўна стаяла і узяцца за яе аздабленне. У якасці асноўнага элементу, якім аздабляецца елка выкарыстоўваецца папера. Наталля выбрала крафт-паперу, якую загадзя нарэзала квадратамі, прычым яны могуць быць неабавязкова роўнымі. Аднак, як зазначыла Наталля:

Выкарыстоўваць можна і газеты, часопісы, разнастайныя абрэзкі папер, тканіну ці сурвэткі. Я, напрыклад, нават бачыла майстар-клас, на якім рабілі елачку з ватных дыскаў”.

Таксама паперу ці тканіну можна вымачыць у разнастайных натуральных араматызатарах, напрыклад, каве ці цынамоне, прасушыць і імі ўпрыгожваць елку. Пах будзе трымацца аж да двух тыдняў на паперы і напрацягу некалькіх месяцаў на тканіне. Акрамя гэтага паперы можна надаць і колер і структуру, вымачыўшы яе ў моцным чайным настоі.

Каб было зручней ўпрыгожваць елку, яе неабходна пакласці і пачынаючы знізу клеем рабіць невялікія палоскі, на якія, складваючы, прымацоўваць папяровыя квадраты. Гэта самы марудны і доўгі працэс, але зусім нескладаны. Яго можна рабіць слухаючы любімую музыку ці гледзячы дома фільм.

Не пужайцеся, калі вашыя квадраты пачнуць “разбурацца”, бо кожны наступны іх шэраг будзе выраўніваць папярэдні. І такім чынам запаўняецца ўвесь каркас.

Калі елка нарэшце “абрасце”, яе можна пачынаць упрыгожваць іншымі элементамі, напрыклад, сурвэткамі з карункамі ці дэкаратыўнай саломай, якую можна набыць у звычай будаўнічай краме.

Ва ўпрыгожанні елкі можна не абмяжоўвацца толькі прапанаванымі матэрыяламі, выдатна будуць выглядаць прыродныя: шышкі, сушаныя кветкі, цынамонавыя палачкі і інш. Таксама можна ўпрыгожыць і герляндай з лямпачкамі, аднак, трэба ўпэўніцца, што яна харошай якасці і не моцна грэецца.

Зорку можна прыдумаць з чагосьці зрабіць, а можна і выкарыстаць ўжо гатовую.

Адзінае, што неабходна прадумаць месца дзеля такой прыгажуні і зразумела не трымаць яе ля адкрытага агню.

Прыемных і цёплых святаў!

Хрысціна Чарняўская

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: