Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Гродзенцы пазнаёміліся з сямейным экагідам “Яблоко у яблони”

Прэзентацыя штомесячнай газеты прайшла ў спалучэнні з майстар-класамі пра выбар ежы і забавак для дзяцей.
0 комментариев t-styl.info
Продолжение темы:

Штомесячная газета экалагічнай і сямейна-бацькоўскай тэматыкі “Яблоко у яблони” з’явілася ў красавіку 2013 года. З таго часу ўжо з’явілася некалькі выпускаў, якія можна было пагартаць на прэзентацыі ў Гродне 19 снежня. Яна была спалучаная з двума майстар-класамі на тэму правільнага выбару ежы і забавак.

1

Матэрыялы газеты “Яблоко у яблони” прысвечаны экалагічнаму ладу жыцця, здароваму харчаванню, дзіцячаму развіццю і іншым тэмам. Ужо выходзілі нумары, прысвечаныя, між іншым, хатняй адукацыі, веласіпедам ці вегетарыянству. Наведнікі вечарыны не толькі патрымалі ў руках газету, але і пачулі, як з’явілася ідэя яе стварэння.

2

3

4

Наведнікі змаглі паўдзельнічаць у майстар-класе пра тое, што трэба ведаць пра кансерванты, фарбавальнікі, упакоўку і тэрмін прыдатнасці пры выбары ежы ў краме. Другі майстар класы быў прысвечаны правільнаму выбару забавак для дзяцей.

5

6

7

Яблычную вечарыну ў антыкафэ “Живое время” арганізаваў Цэнтр экалагічных рашэнняў пры падтрымцы сайта Greengrodno.info.

8

Ранее по теме:

Комментарии читателей: