Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Як выбраць правільны падарунак: ідэі экалагічных і патрэбных рэчаў

Шукаем патрэбныя, прыемныя і няшкодныя рэчы для сяброў і блізкіх.
0 комментариев
Продолжение темы:

Некалькі нескладаных правіл:

1. Падарунак не мусіць ляжаць на шафе

Першае і галоўнае – рэч мусіць быць патрэбная таму, каму яе дараць. Ні пра якую экалагічнасць не можа ісці гаворка, калі яна будзе ляжаць на шафе, павялічыўшы аб’ём пустога спажывання. Менавіта так з’яўляюцца залежы статуэтак коней і коцікаў кожны новы год.

2. Дару навагоднюю ноч, spa, канцэрт. Патрэбнае падкрэсліць

Калі не ведаеце, што патрэбна чалавеку, можна падарыць яму, напрыклад, квіткі у тэатр ці на канцэрт.

Падарункам можа быць і паход у spa. Як варыянт – аплаціць абанемент, яго частку ці спробны занятак на выбар. Але лепш, каб і такі падарунак адпавядаў інтарэсам атрымальніка.

3. Грашовы сертыфікат

Грошы - адна з самых свабодных форм падарунка. Але проста пэўную суму падарыш не кожнаму. Часам, ведаючы, што чалавек хоча некуды з’ездзіць ці набыць дарагую рэч, можна падарыць грошы, частку сумы і сертыфікат аб тым, што яны на: квіток да Партугаліі ў адзін канец, раму ад ровара, калонку 1 штуку і г.д.

4. Пяць гадзін свайго часу

Час, адданы сваякам і блізкім – тое, чаго часта не хапае. І яго падарункамі не заменіш. Таму можна аддаць 5 гадзін свайго жыцця на тое, што вам разам даўно хацелі зрабіць ці ў чым вельмі патрэбная дапамога. Разам пераклеіць шпалеры – таксама не горшы варыянт.

Як знайсці экалагічны падарунак:

1. Беларускі, натуральны, не смярдзіць

Звяртайце увагу на знешні выгляд: натуральныя матэрыялы, адсутнась ненатуральна яркіх фарбаў, спецыфічнага паху. Лепш, каб рэч была мульціфункцыянальная (не падсвечнік, а падсвечнік+падстаўка), паддавалася перапрацоўцы і пасля выкарыстання магла мець другое жыццё.

Таксама лепш аддаваць перавагу беларускім ці нават лакальным вытворцам - меньш паліва і працы сыходзіць, каб прывезці падарунак. Што тычыца прадуктаў харчавання – існуе меркаванне, што чым бліжэй да вас яны вырабленыя і вырашчаныя іх складнікі, тым лепш засвояцца.

2. Hand-made

… то бок зробленае ручкамі – вашымі ці чужымі. Прыгадайце навыкі, якімі валодаеце: вышыванне, вязанне і г.д.; і паспрабуйце парадаваць блізкіх і сяброў унікальнымі вырабамі, у якія вы ўклалі сваю любоў і цеплыню.

У крайнім выпадку можна звярнуцца да прафесійных майстроў, якія з любых рэчаў прапануюць вам незвычайны падарунак, што абавязкова ўнясе ў кожны дом адчуванне казкі.

3. Ужываныя рэчы

Такім чынам вы зменьшыце плынь вытворчасці “лішніх” рэчаў, якія выкідваюцца ці пыляцца, непатрэбныя. Можна не набываць чужыя майнткі і не шукаць старыя ў сябе, а падарыць ужо выкарыстаныя кнігі – напрыклад, у адной з букіністычных крам томік Данцовай каштуе 8 тысячаў, складанка Антуана де Сэнт-Экзюперы – 20.

4. Бук-кросінг і “Отдам даром”

Яшчэ адзін варыянт падарыць кнігу – узяць яе на бук-кросінгу. Палічкі для абмену можна знайсці тут. Але часам прасцей выбраць добрую кнігу, дамовіўшыся на абмен ці забраць яе праз сеціва.

Калі вы спрытны і вам шанцуе – на “отдам даром” таксама шмат цікавых рэчаў.

5. Расліны

Замест кветак можна падарыць расліну ў гаршчку. Галоўнае, каб новы гаспадар не забываўся паліваць новага сужыхара.

6. Упакоўка

І на фінальным этапе, калі вы знайшлі свой непаўторны падарунак, не варта стаяць у чэргах па ўпакоўку, якую пасля хутчэй за ўсё выкінуць

Ёсць шмат іншых цудоўных варыянтаў, пачынаючы ад газетнай паперы, якую можна ўпрыгожыць яркай чырвонай стужачкай; рэшткі шпалераў ці пацёртая старая мапа для чалачека, які вандруе – падказвае Даша Чумакова з Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Добрых падарункаў вам!

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: