Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Цацкі мусяць быць не дарагія, а добрыя, ці Як правільна выбраць падарунак на Новы год

Дзіцячы псіхолаг Наталля Масюкевіч расказала пра важныя дробязі ў выбары цацак, на якія павінны звяртаць увагу бацькі.
1 комментарий
Продолжение темы:

Фота Юліі Мацкевіч

Святочная елка

Калі ў хаце немаўля, месца для навагодняй прыгажуні трэба выбіраць старанна і з асаблівай адказнасцю. Упрыгожанні на святочнай елцы мусяць быць не толькі экалагічнымі, але і проста бяспечнымі: лепш мець елачныя цацкі, якія, зваліўшыся, не зламаюцца ці не разаб’юцца. У гэтым плане пластык лепш за шкло. Розныя дробныя дэталькі на цацках – таксама фактар рызыкі. Нельга дапусціць, каб яны трапілі да маленькага, які з вялікай верагоднасцю пацягне іх у рот.

Ёсць шэраг экалагічных і ў той жа час бяспечных упрыгожанняў: сняжынкі, вязаныя анёлкі, цукеркі, шары з нітак і драўляныя фігуркі, у якіх не ўжываюцца рэчывы, што могуць апынуцца таксічнымі.

Як выбраць цацку: агульныя парады

Лепшы падарунак – з натуральных матэрыялаў, напрыклад, з дрэва ці тканіны; не едкага колеру – бясшкодныя фарбавальнікі часта не фарбуюць так ярка, як хочацца. Да таго ж, некаторыя занадта яркія рэчы могуць не спадабацца дзіцяці.

На цацках для дзяцей да трох год не павінна быць дробных дэталяў. Яны мусіць быць з трывалых матэрыялаў, не трымаць каляровых налепак, якія можна адарваць ці адгрызці. Добра ўшытымі мусяць быць розныя цэтлікі. Не павінна быць сколаў – да іх можа адбыцца міграцыя таксічных рэчываў і адначасова такія месцы заўсёды цікавяць дзіця.

Цацкі ў дзіцяці мусяць быць не дарагія, а добрыя, адпавядаць узросту і віду дзейнасці, які вядзе малое, бо цацка для яго – мадэль свету. А бацькі абавязкова павінны паказаць як гуляць, кажучы метафарычна, “адкрыць” цацку для дзіцяці, спосабы ўзаемадзеяння з ёй.

Маленькі? Уваход у краму па ўзгадненні з бацькамі!

Маленькіх дзяцей год да трох я б брала з сабой у краму ў выключных выпадках. Але дзіця мусіць быць уцягнутае ў працэс набыцця. Паход за новай цацкай спланаваць і перетварыць, напрыклад, у незвычайную вандроўку. Калі загадзя правесці бацькоўскае даследванне і шукаць на палічках менавіта тое, што дзіцяці хацелася б мець, то меньшая рызыка, што дзіця пачне сцягваць з палічак усё, што бачыць, – расказвае Наталля.

Калі ж набыццё адбываецца стыхійна, большая імавернасць, што дома з’явіцца не толькі не карысная, але і небяспечная цацка, у якую проста паказалі пальцам.

Планшэты і тэлефоны

Ці набываць планшэты-тэлефоны – пытанне непрынцыповае. Галоўнае памятаць з якой мэтай збіраецеся гэта зрабіць, не забывацца пра нормы знаходжання перад экранам. І пра тое, што гульні, якія будуць запампаваны , значна адрозніваюцца адна ад адной. Сярод іх існуюць і тыя, што развіваюць хуткасць рэакцыі, ўспрыняцце, памяць, мысленне і іншыя псіхічныя працэссы. А ёсць такія, што не прынясуць дзіцяці ніякай карысці ні ў плане развіцця, ні ў плане выхавання.

І, трэба дадаць, ніводная прылада не заменіць стасункі з бацькамі, ці сябрамі.

Жывёла – не падарунак, які можна выкінуць

Калі бацькі гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за жывёлу, то яе можна заводзіць. Дзіця будзе вучыцца быць уважлівым, акуратным і разумець, што гэта іншая жывая істота, пра якую трэба клапаціцца. Але пераўтвараць яе ў падарунак Наталля не раіць:

Калі мы дарым яе як цацку, то трэба памятаць, што любая цацка можа быць зламаная альбо выкінутая. Добра, каб б у дзіцяці не было ўспрыняцца жывой істоты як падарунка, з якім нешта можа здарыцца, і гэта не бяда.

Збалансаванае фізічнае, асобаснае і сацыяльнае развіццё

Яшчэ адна парада для тых, хто не хоча заваліць сваё дзіця цацкамі. Усе цацкі можна раздзяліць на 2 группы. У першую ўваходзяць тыя, што спрыяюць сацыяльна-эмацыйнаму развіццю. Гэта такія цацкі, да якіх трэба ставіцца як да жывых істот – лялькі, мяккія жывелы і г.д. Да гэтай группы адносяць і наборы для сюжэтна-ролевых гульняў з рознымі атрыбутамі.

Да другой группы адносяць тыя цацкі, якія спрыяюць развіццю маторнаму і інтеллектуальнаму – канструктары, даміно, мазаіка, шахматы, пазлы і г.д.

Таксама ў дзіцяці мусяць быць кеглі і мячы, скакалкі, абручы і дартс, з дапамогай якіх яно развіваецца у фізічным плане.

Калі такім чынам падыходзіць да выбару, праводзіць невялікі аналіз і заўважаць цацак з якой группы не хапае, вы ніколі не памыліцеся і, верагодна, купіце сапраўды добрую цацку, – кажа Наталля.

Добрая цацка – тая, з якой можна ўзаемадзейнічаць доўгі час. Часта бацькі ідуць па новую ляльку для дзяўчынкі, але выпускаюць з віду, што для лялькі трэба яшчэ вельмі шмат: хатка, посуд, сукенкі і ложак. З гэтымі атрыбутамі гульні набываюць іншы, больш глыбокі сэнс.

Маркіроўка і сертыфікат адпаведнасці

Добрыя цацкі маюць маркіроўку, якая раскажа, для якога ўзросту яны прызначаныя, дзе зробленыя, якім адпавядаюць стандартам.

Цацка мусіць быць сертыфікаваная, і сертыфікат адпаведнасці можна смела прасіць у любой краме – ён павінны быць у наяўнасці, тым самым падцверджваючы якасць і бяспечнасць вырабу.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: