Подписаться! Лента новостей Экожизнь ПопробуйЭКО

Як зрабіць зімовыя святы эка-прыязнымі, з карысцю і любоўю да людзей і прыроды

Цэнтр экалагічных рашэнняў распавёў, як адсвяткаваць Каляды і Новы год без шкоды для навакольнага асяродзя.
3 комментария
Продолжение темы:

Сёння дзесяткі тысяч маркетолагаў працуюць над тым, каб прымусіць нас набываць больш тавараў, чым чалавеку ўвогуле можа спатрэбіцца ў жыцці. Гэты ўплыў узмацняецца падчас навагодніх і калядных святаў. Дарэчы, у гэты перыяд гаражане трацяць прынамсі ў 1,5 разы больш, чым у іншыя месяцы ў дадатак да кожнадзённых трат. Але трэба не забывацца, што гэта дрэнна ўплывае не толькі на наш кашалёк, але і на стан навакольнага асяродзя.

Спецыялісты Цэнтр экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў і Дар’я Чумакова разам з псіхолагам Наталляй Масюкевіч распавялі пра тое,як зрабіць свой Новы Год максімальна экалагічна прыязным.

Вось некалькі парад, якія не толькі дапамогуць паменьшыць марнаванні, але і зробяць ваш Новы год экалагічным і незвычайным.

Паход у краму

Набываць падарункі і упрыгожанні для елкі лепш загадзя. На самой справе, мы дакаладна ведаем, што у канцы года нас чакае вялікае свята і што падрыхтавацца да яго трэба вельмі сур’ёзна. Але большасць з нас цягнуць да апошняга і ў краму за падарункамі прыходзяць у лепшым выпадку за тыдзень да свята. Калі мы спяшаемся, мы лёгка можам стаць ахвярай аднаго з асноўных правіл маркетынга: “ствары адчуванне недахопу часу і зможаш прадаць што заўгодна”.

Трэба вызначыць, што вы хочаце зрабіць у новагоднюю ноч і што вы можацце зрабіць, і не думайце, што “трэба” зрабіць, бо менавіта гэтыя “трэба” і вымушаюць нас набываць кучу сувеніраў, ежы, а жадаць па-сапраўднаму мы можам зусім іншага”, – кажа псіхолаг Наталля Масюкевіч.

Лепш за ўсё – яшчэ ўвосені заняцца доўгатэрміновым планаваннем і прыкінуць, колькі грошай і на што вы збіраецеся патраціць падчас калядных святаў.

Дэкор

Большасць упрыгожанняў для дому і елкі зроблены з пластыка і каштуюць немаленькіх грошай, а іх знешні выгляд пакідае жадаць лепшага. Больш экалагічна і эканамічна – зрабіць упрыгожанні сваімі рукамі з рэчаў, якія ўжо не патрэбны ў гаспадарцы: шклянкі, стужкі, рознакаляровыя тканіны, рэшты нітак і гэтак далей.

Елка

Добрая ідэя для офісаў – зрабіць елку з падручных матэрыялаў: стыкераў, кніг, часопісаў, пасля святаў іх можна выкарыстоўваць зноў. Упрыгожыць можна цукатамі, цукеркамі, формачкамі для печыва і ўсім, што прыйдзе ў галаву і падвярнецца пад руку.

Такія незвычайныя елкі можна ўсталяваць і дома. А калі вы аддаеце перавагу кансэрватыўнаму варыянту – жывой елцы, то напрыканцы Калядаў не выкідайце дрэва на сметнік, а адвязіце на лецішча, дзе яго можна выкарыстаць у якасці дроваў.

Новы год на працы

Карпаратыўныя падарункі для супрацоўнікаў – гэта заўсёды прамблема як для тых хто іх дорыць, так і для тых, хто іх атрымлівае. Бо гэтыя прэзенты арыгінальнасцю не адрозніваюцца, а прыдумаць нешта арыгінальнае і таннае амаль што немажліва.

Каму патрэбны чарговы кубак, рамка для фотоздымкаў ці калерндар?! Найвыдатнейшае вырашэнне праблемы – аддаць грошы на дабрачыннасць. Гэта створыць адчуванне сапраўднага свята для кожнага!”, – упэўненна супрацоўніца ЦЭР Дар’я Чумакова.

Упакоўка

Для упакоўкі падарункаў найбольш эка-прыязна выкарыстоўваць лёгка перапрацоўваемыя матэрыялы, а таксама элементы, якія ўжо выкарыстоўваліся раней: мапы, шпалеры, газеты і часопісы ці нават кантэйнер для яек.

Падарункі

Цікавы падарунак не абавязкова павіннен быць матэрыяльным – можна аплаціць блізкаму чалавеку курсы, майстар-клас, невялікае падарожжа ці абанемент ў фітнэс-клюб. Гэта не апынецца праз пару тыдняў у сметніцы і прынясе шэраг яскравых і пазытыўных эмоцый.

Падарункі – гэта спосаб паказаць сваю любоў, але ня трэба перанасіць пачуцці ў аб’екты. Іх таксама можна выказаць праз увагу, час ці клопат”, – працягнула Масюкевіч.

У беларусаў Новы Год і Каляды асацыюецца з елкай, пачуццём свята, падарункамі, весялосцю, мандарынамі, снегам і сняжынкамі, Дзедам Марозам, сям’ёй і сваякамі. Трэба адзначыць, што з гэтага спісу рэчамі з’яўляюцца толькі дзве, а астатняе нельга набыць у гіпермаркеце. Сканцэнтруйцеся на свяце, сям’і і радасці, а не на спажывецтве.

І як кажуць, лепшыя рэчы ў жыцці – гэта ня рэчы.

З надыходзячымі Калядамі і Новым Годам!

Лізавета Каўцяк

Ранее по теме:

Комментарии читателей: