Подписаться! Лента новостей Живая природа Мир животных и растений

Першыя ў 2014 годзе назіранні за птушкамі

АПБ запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у штогадовай акцыі "Птушкі на кармушцы".
0 комментариев ptushki.org
Продолжение темы:

Акцыя адбудзецца 18 і 19 студзеня 2014 года!

У мінулы раз у акцыі паўдзельнічалі 1786 чалавек па ўсёй краіне. Разам са сваімі дадзенымі яны дасылалі цікавыя фота птушак і нават відэаролікі. Падчас мерапрыемства быў адзначаны 31 від птушак. Амаль 6 тысяч асобін прыляталі падкарміцца на спецыяльна ўладкаваныя падкормачныя пляцоўкі, кармавыя столікі і іншыя кармушкі самых розных канструкцый і памераў.

1

© Николай Петрушенко, Людмила Пукович, Анна Трофимчук

Часцей за іншых птушак кармушкі наведвалі вялікая сініца, дамовы і палявы вераб’і. Рэгулярна адзначаліся на кармушках зелянушкі, каўкі, гілі, шэрыя вароны, сінія сініцы і шызыя галубы. Шмат было і амялушак, але ўсе яны ласаваліся недалёка ад кармушак ягадамі, якія засталіся ў садах з восені. У г. Барысаве і в. Дрысвяты назіралі чорных драздоў. Таксама толькі ў двух месцах бачылі крыжадзюбаў. Часцей да кармушак прыляталі дзятлы. Іх адзначана тры віды. Гэтыя птушкі ласаваліся шышкамі або рэшткамі мяса на костках.

Самая рэдкая птушка на акцыі 2013 года — малінаўка. Цікава, што іх бачылі толькі ў Пінскім раёне. Адна не адзін раз прылятала ласавацца да сяброў клуба "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам Людмілы Пуковіч (в. Бярозавічы Пінскага раёна). Другую заўважылі сябры клуба "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам Алы Дайко (в. Новы Двор Пінскага раёна).

2

Топ-10 птушак на кармушках 2013 года

Каб прыняць удзел у акцыі, трэба ў адзін з дзён (18 ці 19 студзеня) падлічыць віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і адправіць дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

- запоўніце электронную форму на сайце (форма запрацуе 18 і 19 студзеня);

- напішыце нам паведамленне на Facebook ці VKontakte;

- напішыце нам электроннае паведамленне на info@ptushki.org.

Сярод удзельнікаў акцыі АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія наведваюць кармушкі.

7

© Анна Трофимчук

Паглядзець, як прайшлі зімовыя назіранні за птушкамі 2013, можна тут.

Ранее по теме:

Комментарии читателей: