Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Хочаш нешта зрабіць для экалогіі – проста замяні аўто на ровар

Джон Росмэн разважае, чаму ў Мінску мэнэджэры не ездзяць на роварах на працу.
0 комментариев
Продолжение темы:

У Амстрэдаме ровары складаюць 40% усіх транспартных сродкаў, у Капегагене 20%. Наўрадці ў беларускай сталіцы столькі ж.

Джон Росмэн каля пяці год таму прыехаў у Мінск, у якім яму заўсёды падабалася, і прыняў для сябе рашэнне: ровар – усё, што трэба ўнутры горада як транспарт:

Я нашмат старэй за сярэдняга раварыста, і не звыш-спартыўны. Я лепш сябе адчуваю ў плане здароўя. Да таго ж ровар - добры сродак, каб проста падумаць. Праблемы хутчэй вырашаюцца на ровары.

Джон з’яўляецца дырэктарам фонда “Экалагічны транспарт” і ездзіць на ровары на працу штодня, у снег і ў дождж. Амаль не хварэе і лічыць, што гэта больш бяспечна, чым у грамадскім транспарце: нельга заразіцца мікробамі, якіх так шмат у аўтобусах і метро. Але не ўсе гатовыя жыць так: пужаюць бардзюры, хтосьці баіцца падацца недосыць рэспектабельным.

Самая галоўная праблема - псіхалагічная. Ровар яшчэ не прыняты як нармальны спосаб перасоўвання, як транспарт. Асабліва ў асяродку тых, хто мае статусную пазіцыю: мэнэджэр ці нехта яшчэ. І яшчэ грамадскі транспарт вельмі танна каштуе. Гэта вырашаючы фактар: ровар у іх (на захадзе – аўт.) папулярны менавіта таму, што гэта самы танны варыянт.

У нас квіток на адну паездку можна набыць за 1/3 даляра, а звычайны кошт для Еўропы, паводле Джона - каля 2 даляраў (1,5 еўра).Гэта замінае развіццю веларуху, але не ёсць праблемай: адзін аўтобус экалагічней, чым N прыватных аўто. А вось паралельнае субсідаванне прыватнага аўтатранспарту – гэта ўжо праблема. Самае значнае – бясплатныя паркоўкі.

Калі казаць пра славутыя бардзюры (па легендах, з аднаго з іх, ля Лагойскага тракту, можна “сарвацца”), то, на думку Джона, гэта самае вялікае пытанне ў велаінфраструктуры ў Мінску. І праз гэта амаль ва ўсіх тут даражэйшыя горныя ровары,. Гэта і фінансавы бар’ер: не ўсе могуць і жадаюць выдаткаваць 300 еўра на ровар, у 2-3 разы болей, чым магло б быць.

Але тым не меньш, нягледзячы на ўсе мінусы, у нас не ўсё кепска:

Тут шырокі тратуар – гэта нашмат зручней, чым у Нью-Ёрку, дзе часам ёсць вузкая веласцежка. Нават калі так – яна бывае побач з дарогай, проста палоска. Часта праходзіць між прыпаркаванымі машынамі і дарогай. Тут я не ў плыні аўтамабіляў, і мне падабаецца гэтае адчуванне. У Піцеры раварысты знаходзяцца на праезнай частцы, і я магу памерці ў любую секунду: кіроўца загаварыўся па тэлефоне – і ўсе, – кажа Джон.

Ровар – гэта сімвал зменаў, і кожны чалавек можа паўдзельнічаць у гэтых зменах. Калі чалавек нешта хоча рабіць у плане экалогіі, гэта самы просты і эфектыўны сродак. Проста замяніць аўто на ровар.

Гутарыла Ганна Валынец

Крыніцы фота: onliner.by
Ранее по теме:

Комментарии читателей: