Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Чацвераногія сябры зялёнага руху

На пярэдадні дня хатніх жывёл cупрацоўнікі таварыства “Зялёнай сетка” распавялі пра сваіх любімцаў.
2 комментария

30 лістапада – Міжнародны дзень хатніх жывел. Гэта свята натхніла нас распавясці пра “любімцаў” супрацоўнікаў таварыства “Зялёнай сеткі”, каб даведацца, як браты нашы меньшыя ўплываюць на зялёны рух Беларусі і на прыватнае жыццё нашых герояў. Высьветлілася, што ў “Зялёнай сетцы” выключна адны сабачнікі!

Ірына Сухій, афіцэр па адвокасі

Сабака: Гесса, залацісты рэтрывер. 5 год.

Гесса з’явілася ў нас таму, што мая малодшая дачка, Аня, вельмі моцна хацела сабаку, а я тады вельмі часта з’язжала ў камандзіроўкі, старэйшая дачка, Соня, вучылася ў Маскве. І Аня сказала, што калі б у нас быў сабака, то ёй не было б так сумна адной дома.

Сабаку, увогуле, завуць Гестыя - багіня хатняга ачагу, і ён адпавядае свайму імені, характар у яго такі ж спакойны, як у мяне. На выходных ён нікога не будзіць, каб пайсці на вуліцу і ахвотна ездзіць у машыне, таму праблем з ім няма.

Трэба правільна выбіраць пароду, каб сабака нармалёва мог жыць у гарадской кватэры.

У Гессы ў мінулым годзе нарадзіліся шчаняты, а яны зусім як дзеткі! Вось гэта моцна паўплывала на працу “Зялёнай сеткі”, так як карміць іх трэба было кожныя чатыры гадзіны. Таму першыя месяцы іх жыцця планёркі сакратэрыяту “Зялёнай сеткі” праходзілі ў мяне дома. У перапынках я ішла карміць шчанят, усе астатнія радасна назіралі за працэсам, а потым працягвалі працу.

Яшчэ у нас ёсць конь Гамма, якому ўжо 14 гадоў. Некалі мае дачкі захапляліся конным спортам, хацелася мець уласнага каня. Але праз некалькі год прышло разуменне, што на канях не трэба ездзіць дзеля забавы, лепш з імі сябраваць і клапаціцца аб іх.

Кацярына Ганчарова, PR-мэнаджар таварыства “Зялёнай сетка”

Сабакі: Ева і Ніка, лабрадоры. 5 і 6 год адпаведна.

Сабакі з’явіліся ў мяне ў верасні гэтага году. Да гэтага часу сабак у мяне не было ніколі, былі толькі трое дзетак. І калі мне прапанавалі ўзяць на ператрымку двух лабрадораў, я моцна задумалася, ці зладжуся я і з дзецьмі, і з сабакамі.

Калі мы першы раз пайшлі гуляць з імі па Каменнай Горцы, то сталі супер-зоркамі раёну. Мы імгненна пазнаёміліся з маленькімі дзецьмі, іх мамамі і іншымі. Да гэтага часу ў нас знаемых суседзяў пасля пераезду не было, а сабакі спрацавалі як сродак камунікацыі.

Канешне ня лёгка прачынацца а 6.30, каб пагуляць з сабакамі пад дажджом. Але той пазытыў і дабрыня, якую выпраменьваюць Ева і Ніка, вартыя ўсіх намаганняў!

Калі “Зялёная сетка” рыхтавала прэзентацыю для ВўROOM на Саміце ўсходняга партнёрству, Ева і Ніка таксама ўдзельнічалі ў працэссе. Ірына Сухі грэла аб Ніку ногі, а Яраслаў Бекіш адной рукой маляваў на фліп-чарце план дзеянняў, а другой – гладзіў Еву.

Ірына Белая , трэнер-кансультант па арганізацыйнаму развіццю

Муха, дварняк. 7, 5 гадоў.

Тутта, коллі. 5 год.

Першы сабака, Муха, у нас з’явіўся выпадкова. Калісьці ў нас быў сабака, але пасля яго смерці мы вырашылі, што больш ніколі не станем заводзіць яшчэ аднаго. Але аднойчы, калі ў Мінску былі страшэнные маразы, я ехала на грамадскім транспарце і заўважыла бяздомнага сабаку, які туліўся на прыпынку. Думка аб ім не адпушчала мяне ўвесь вечар, і вяртаючыся дадому я зноў убачыла яго і вырашыла забраць да сабе. Высьветілася, што гэта маленькае блахасценькая шчаня. Некаторы час я намагалася знайсьці для яго іншых гаспадароў, але дзяўчынка-дварняжка была нікому непатрэбная.

Муха засталася ў нас, але вельмі сумавала, калі даводзілася пакідаць яе адну дома з-за гэтага грызла ўвесь час мэблю. Нехта падказаў нам, што трэба завесьці яшчэ аднаго сабаку, каб ёй не было так самотна.

Жыццё са з’яўленнем двух сабак змянілася ў лепшы бок! Тым больш, што амаль няма розніцы адзін ці два сабакі жывуць у доме. Па характару яны вельмі розныя, дапаўняюць адзін аднаго. Зараз іх можна пакідаць дома спакойна, бо яны забаўляюцца самі па сабе і не так прывязаны да чалавека. Яшчэ ў нас сталі часцей бываць госці з дзецьмі, якія жадаюць паглядзець сабачак.

На жаль, у нашай краіне амаль не магчыма ўзяць сабаку з сабой у кафе ці на якое-небудзь мерапрыемства. У нас нават з пляцоўкамі для выгула велікая праблема, таму мы мушаныя гуляць у скверы. Муха і Тутта вельмі добра выхаваныя, таму мы ніколі нікому не перашкаджаем. Наадварот – матулям з дзеткамі падабаецца, калі прыходзім.

Яна Зінчанка, асыстэнт каардынатара таварыства “Зялёная сетка”

Клевер, коллі. 2 гады.

Сабака Ірыны Белай, Тутта, некалькі год таму нарадзіла шчаня, і для яго вельмі доўга шукалі гаспадара, але я нават у спісе магчымых варыянтаў не была. Аднойчы Ірына папрасіла мяне з’ездзіць з ёй да заводчыцы, каб праверыць, ці добра развіваецца шчаня. Трэба было патрымаць яго на руках ў аўтамабіле. Пасля гэтага ён цэлы тыдзень не выходзіў з галавы, тады я патэлефанавала Ірыне і сказала: “Аддай мне Клевера, калі ласка”, але яна сказала, што ўжо знайшла гаспадароў. Праз некаторы час высьвятлілася, што Клевера забраць не змогуць. Гэтым чынам ён апынуўся ў мяне.

Я яго завяла, калі толькі пераехала на новую кватэру. Калі я тут пачала жыць, адразу зразумела, што мне вельмі патрэбен сабака. Першыя паўгады ў мяне не было лядоўні, таму даводзілася некалькі разоў у дзень хадзіць у краму за свежым мясам і тварагом для Клеверу, бо ўлетку няма ніякай магчымасьці захоўваць прадукты.

Вельмі адчуваецца, што гэта “мужчына” і ён увесь час імкнецца дамінаваць. У выхаванні нам дапамагаў прафесійны кінолаг, але часам даводзіцца ісці на хітрасць у адносінах з ім, бо ён вельмі упарты.

Першы час я вельмі хвалявалася, ці правільна я ўсё раблю, бо раней сабак у мяне не было. Але ўсё склалася добра і мы вельмі сябруем!

Алёна Дубовік, актывіст “Зялёнай сеткі”

Куба, метыс бігля і спаніэля, 1 год.

Кубу знайшлі па аб’яве яшчэ да таго як ён нарадзіўся. Насамрэч, мы думалі, што будуць біглі, але калі даведаліся, што гэта метыс, нам было ўжо ўсё адно, бо шчанюкі нам спадабаліся. Доўга спрачаліся з маім маладым чалавекам, якога менавіта браць з памёту. Але калі мы прыйшлі да гаспадыні, першым да нас падбег Куба, адразу заскочыў Сашы на рукі і пачаў лізацца.

Мы спачатку думалі, што жыццё зменіцца радыкальна, але Куба прачынаецца а 8.00, калі мы позна вяртаемся да дому і ён нас чакае, пасля можа спаць і да 10.00. Таму ніякіх праблем з прагулкамі раніцай няма.

Я веган, а мой малады чалавек – вегетарыянец, а са з’яўленнем сабакі ў нашым жыцці даваялося набываць і гатаваць мяса. Больш ніколі не знікаем на суткі, бо Куба вельмі сумуе, ды і мы таксама сумуем, калі надоўга сыходзім.

Часам сабака прыходзіць у офіс “Зялёнай сеткі”, але ён больш перашкаджае нармалёва працаваць, чым дапамагае. Я заўсёды спецыяльна для яго стаўлю крэсла, і ён сідзіць на ім быццам удзельнічае ў дыскусіі. Часам бяру яго на мерапрыемствы, мы разам хадзілі на Балотнае свята, якое арганізоўвалі Грамадская кампаніі ў ахову беларускіх балот.

Вольга Каскевіч, каардынатар Грамадскай кампаніі ў ахову беларускіх балот

Султан, англіскі бульдог. 6 год.

Сабака з’явіўся выпадкова. 4 гады таму, яго мінулы гаспадар па стану здароў’я ня змог больш займацца развядзеннем англіскіх бульдогаў, а трымаў ён Султана менавіта дзеля гэтага. Я ўбачыла аб’яву і вырышала забраць сабе. Гэта такі сябар, які заўсёды з табой, таму ты ніколі не адчуваешь сабе самотным чалавекам, бо ён па жыцці ўвесь час побач. Разам з сабакам я пачала больш гуляць і лад жыцця больш актыўным увогуле стаў. Клапаціцца аб пітомцы не так складанна, бо ў гэтым больш радасьці і задавальнення. Большасць часу ён праводзіць са мной, так як я бяру яго на працу ў офіс “Зялёнай сеткі”. Мы разам працуем, праўда наводзіць хаос і часам перашкаджае, але ён жа “сабака-паліцэйскі”, таму заўсёды намагаецца ўзнавіць справядлівасьць, калі пачынаецца нейкі канфлікт.

Я бяру Султана на розныя мерапрыемства, але, на жаль, не ўсе ўстановы дазваляюць прыводзіць сабак. На мой погляд, гэта няправільна! Мне вельмі падабаецца еўрапейскі падыход, калі дзяцей і хатніх жывёлін можна браць куды заўгодна, бо гэта дапамагае ім адаптавацца, а грамадства робіцца больш гуманным, калі навокал шмат жывёлаў.

Косця Чыкалаў, Грамадская кампанія ў ахову беларускіх балот

Грэг, лайка. 1,5 гады.

Грэг з’явіўся ў мяне толькі паўгады таму. Я ўбачыў пост у сацыяльнай сетке аб тым, што сабака шукае дом. Звонку ён мне вельмі нагадаў сабаку з майго падарожжа на Камчатку, якога звалі Панда. Перад тым як забраць сабаку на заўсёды некалькі разоў ездзіл да яго, каб пазнаеміцца і ўпэніцца ў тым, што мы станем сябрамі.

Пры першай сустрэчы я пачуй нешта роднае да Грэга, і калі вярунуюся дамоў, адразу пачаў будаваць яму будку і вальер. У мяне яшчэ не шмат досьведу і пакуль што ёсць праблемы з выхаваннем сабакі: ён вельмі любіць гарэзнічаць і красьці. Але мы вельмі добра з ім пасябраваліся!

Яго лёс нагадвае гісторыю Хаціко: яго мінулыя гаспадары кінулі яго ў адным з мінскіх двароў, а ён сядзеў там і чакаў іх некалькі тыдняў. Потым яго забралі ў пітомнік, дзе ён захварэў на чумку. Гэта смяротная хвароба, але жанчына, якая забрала яго з пітомніку выхадзіла сабаку.

У гэтым годзе Грэг ездзіў на Школу Экалагічнага Актывісту, якую арганізуе таварыства “Зялёная сетка”. Там ён пазнаёміўся з будучымі эколагамі, пасябраваўся з актывістамі і супрацоўнікамі “Зялёнай сеткі” і нават прысутнічаў на большасці заняткаў.

Хрысціна Чарняўская, шэф-редактар “Беларускага Зялёнага Парталу”

Эльда, такса. 8 год.

Эльду знайшоў мой дзядзька-паляўнічы ў лесе, было гэта зімой, у лютым. Я з мамай паехалі да стрыечнай бабулі на юбілей. Мой дзядзя паклікаў мяне і сказаў: "ідзі паглядзі хто ў мяне ў машыне". Я падышла і бачу невялікі клубочак чорны, што скруціўся на пярэднім сядзенні, і дрыжыць са страху ад незнаёмых вакол людзей. Тады я адразу зразумела, што сабака будзе наш. Бо аддаваць яго паляўнічым на "работу" вельмі не хацелася.

Эльда адназначна песта! І вельмі хітрая песта... Яна вельмі ўпартая па характару, заўсёды дабіваецца свайго. Раней шмат шкодзіла, у тым сэнсе, што магла ўлезці ў патэльню на пліце ці зцягнуць цукеркі, якія забыўся схаваць. Але ў той жа момант яна вельмі пяшчотная, ласкавая, любіць быць каля цябе, побач. Мы нават называем яе "хвосцік", бо што б ты не рабіў, напрыклад, у кватэры яна заўсёды так тэп-тэп за табой.

Жыццё змянілася каласальна!!! Так заўсёды, бо ты ўжо нясеш вялікую адказнасць за істоту, што цалкам залежыць ад цябе! Ты не можаш дазволіць сабе такога раскошша, як затрымацца ці непрыйсці дадому, ты не можаш ужо адмахнуцца і сказаць : пасплю даўжэй. Нягледзячы на тое, што Эльда вельмі церпялівая, але табе становіцца ў нейкай ступені сорамна, бо сабака адчувае дыскамфорт.

Эльда ўплывае на маю матывацыю займацца экалогіяй і працаваць у “Зялёнай сетке”. Яшчэ вельмі прыемна, калі працуеш позна, што каля цябе ёсць жывая істота, якая грэе цябе, сапіць, храпіць - пад такую “музыку” вельмі прыемна працуецца!

Яраслаў Бекіш, каардынатар “Зялёнай сеткі”

Яна, валійскі тэр’ер. 4 гады.

Мая жонка вельмі хацела, каб мы завялі сабаку. Я пагадзіўся, але толькі на тую, што абяру я. Раней у мяне быў эльдэртэр'ер, таму я хацеў сабаку толькі гэтай пароды. Але на той момант такіх шчанюкоў у Мінску не было. Выпадкова я ўбачыў невядомую мне пароду пад назвай валійскі тэр’ер, які амаль не адрозніваецца ад эльдэртэр'ер, толькі ў тры разы меньшы па памеру. Такі сабака нам пасаваў на 100%, але ў Мінску было толькі адно шчаня і кашатавала яно больш, чым мы з Насцяй запрацоўвалі ў месяц. Праз тры месяцы мы ўсё ж такі дамовіліся з гаспадаром і купілі Яну ў некалькі разоў танней.

Калі мы прыехалі пагладзець на сабаку, Яна прыбегла да нас праз увесь калідор з віскам і брэхам, адразу заскокнула мне на рукі і пачала лізацца. У той момант мы зразумелі – у нас ёсць сабака.

Яна ўдзельнічае ва ўсіх нашых мерапрыемствах, у тым ліку ў Школе Экалагічнага Актывісту. Ён, як сабака-пастух, заўсёды ходзіць за ўсімі і, калі хтосьці ідзе купацца, рушыць за ім, каб пераканацца, што з ім ўсё будзе добра. Час ад часу Яна ходзіць на планёркі “Зялёнай сеткі”, падымаючы ўсім настрой.

Лізавета Каўцяк

Фота Хрысціна Чарняўская і з прыватных архіваў герояў

Ранее по теме:

Комментарии читателей: