Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

ВўROOM: беларускія эколагі прэзентуюць зялёны рух у Вільнюсе

Найлепшыя актывісты Беларусі падрыхтавалі ВўROOM - крэатыўную грамадзянскую прастору, якая супадае па часе з Самітам.
0 комментариев

Мерапрыемства адбываецца на працягу 2-х дзён - 28-29 лістапада. Асноўная яго мэта - прыцягнуць увагу да грамадзянскай актыўнасці і ўзаемадзеяння з Беларуссю - найбліжэйшым геаграфічным суседам Еўрапейскага звязу, што упарта застаецца па-за межамі Усходняга партнёрства.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства існуе магчымасць прадставіць асноўныя праекты, якія рэалізуюцца зараз унутры Беларусі. Таксама даць магчымасць наведвальнікам віленскага Саміту сустрэцца з прадстаўнікамі вядучых нацыянальных і рэгіянальных арганізацый і ініцыятываў з нашай краіны.

Віцэ-спікер Літвы, Пятрас Ауштравічюс, адчыніў мерапрыемсіва сёння ў 11 гадзін раніцы. У межах мерапрыемства зараз праходзіць кірмаш няўрадавых арганізацый, выстава Belarus Press Photo, нефармальныя круглыя сталы, мультэмедыйная прастора з паказам беларускіх фільмаў і прэзентацыя іншых актыўнасцей у краіне. Сферы дзейнасці арганізацый вельмі розныя: экалогія, правы чалавека і даследванні, адукацыя, культура, гендэр, мясцовыя грамадскія ініцыятывы.

У нашым сектары экалогіі ("Зялёная сетка", "Экадом", "Чыстая вада", "Цэнтр экалагічных рашэнняў", "Мінскае роварнае таварыства", "Ахова птушак Бацькаўшчыны", "АСДЕМО", Фонд экалагічны транспарт) мы прэзентуем экалагічны актывізм і яго барацьбу за стварэнне ўстойлівага грамадства у Беларусі. А так жа гутарым пра тое, ці можа экалагічны актывізм уплываць на пазітыўныя сацыяльныя змены у галіне правоў чалавека, адукацыі, эканомікі. Дыскутуем аб тым, якім чынам арганічнае фермерства, змяненне клімату, "зялёнае спажыванне" і энергаэфектыўнасць звязаныя з дэмакратыяй.

На працягу гэтых двух дзён мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні на ВўROOM.

Сачыце разам з намі за падзеямі.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: