Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

У Мінску адчынілі свае дзверы “Дзіцячыя эка-майстэрні”

Супрацоўнікі шэрагу экалагічных арганізацый аб’ядналіся, каб распавесці самым маленькім пра эка-прыязны лад жыцця.
0 комментариев
Продолжение темы:

На выхадных пачалі сваю працу “Дзіцячыя эка-майстэрні”. Гэта новы сумесны праект выпускінкоў Школы Экалагічнага Актывіста (таварыства “Зялёная сетка”), ГА “Экадом” і Цэнтра экалагічных рашэнняў пры падтрымцы галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Найбольшы ўнёсак у стварэнні эка-майстэрні зрабілі феі зялёнага руху Беларусі: Надзея Куляшова, Дар’я Чумакова, Сафія Садоўская, Марыя Гуліна, Кацярына Спосаб, якія сапраўды ўклалі частку душы ў гэту працу, што моцна адчувалася па атмасферы , якая запоўніла памяшканне.

ФОТА 1

На першым занятку маленькім эколагам далі магчымасць даведацца пра эка-прыязны лад жыцця праз стварэнне сваіх уласных твораў мастацтва. Першая сустрэча ў майстэрні прысвячалася зялёнаму спажыванню. Выкладчыкі разам з валанцёрамі расказалі і паказалі ў вельмі простай і захапляльнай форме, як не шкодзіць навакольнаму асяроддзю і здароўю чалавека, як можна разам з бацькамі берагчы ваду, электраэнергію ды як правільна выбраць прадукты ў краме.

ФОТА 2

ФОТА 3

“Ідэя экалагічнай адукацыі даўно лунала ў паветры, так як прасцей і больш эфектыўна прывіваць правілы ўстойлівага спажывання і эка-фрэндлі стылю жыцця дзеткам, чым перавучваць дарослых. Зараз існуе шэраг асобных мерапрыемстваў такога кшталту, але да гэтага часу не было цэласнай праграмы. Нам захацелася ў лёгкай і забаўляльнай форме распавясці дзецям пра экалогію. Плануецца сэрыя заняткаў, якія закрануць розныя праблемы навакольнага асяродзя. Сёння пачаўся “пілотны” цыкл з чатарох заняткаў, і ў ім пакуль няма выразнага размяркавання тэм. Мы паглядзім, што больш цікава і зразумела дзеткам пэўнага ўзросту, далей зможам адаптаваць і ўдакладняць праграму заняткаў”, - распавяла Надзея Куляшова, адна з заснавальніц “Дзіцячых эка-майстэрняў” і супрацоўніца Экадому.

ФОТА 4

Канцэпцыя дзіцячых эка-майстэрняў нарадзілася з праекту “Дзіцячыя творчыя майстэрні”, які пастаянна праводзіць галерэя “Ў”, але ў дзяўчат ужо ёсць план па стварэнні асобнага праекту. Самыя смелыя мары – гэта пераход на новы ўзровень, калі можна будзе прапаноўваць “Эка-майстэрню для дзетак” у якасьці элементу дзіцячай праграмы на фестывалях, розных мерапрыемства ці нават на карпаратывах.

“Цэнтр экалагічных рашэнняў ніколі яшчэ не працаваў з дзіцячай аўдыторыяй. У нас ёсць праграмы, накіраваныя менавіта на дзіцей, але магчымасці кантактаваць наўпрост яшчэ не было. Таму цікава паглядзець, ці зможам мы адаптавацца пад іх. Калі я прыдумвала майстра-клас, сыходзіла з таго, што я звычайна распавядаю дарослым, а гэта: экалагічнае спажыванне, канцэпцыя зялёнага офісу, эканомія рэсурсаў. Паспрабавала расказаць даступнай для дзетак мовай і паказаць гэта на жывых прыкладах. Калі пры працы з дарослымі дастаткова заклікаць да іх сумлення і папрасіць ўспомніць нешта з асабістага досведу, то дзецям лепш за ўсё паказаць”, - падзялілася з намі Дар’я Чумакова супрацоўніца ЦЭР і адначасова з тым выкладчыца “майстэрні”.

ФОТА 5

Жадаем поспеху “Дзіцячым экалагічным майстэрням” ад усяго сэрца!. Можна сказаць, што гэтай восенню Беларусь зрабіла вялікі крок у выхаванні эка-свядомага грамадства.

ФОТА 6

ФОТА 7

Лізавета Каўцяк

Фота Марыя Гуліна, ГА “Экадом”

Ранее по теме:

Комментарии читателей: