Подписаться! Лента новостей Техносфера Сельское хозяйство

Першы кароўнік на сонечных батарэях запрацуе ў вёсцы Рагозіна ў бліжэйшы час

Ноў-хаў коштам 1 мільярд беларускіх рублёў будзе задавальняць патрэбы гаспадаркі на 100%.
0 комментариев
Продолжение темы:

Кароўнік знаходзіцца ў вёсцы Рагозіна Мінскай вобласці і ў Беларусі гэты першы праект, рэалізаваны за грошы з рэспубліканскага бюджэту па ініцыятыве аблвыканкаму.

Паводле Дзмітрыя Міцкевіча, дырэктара кампаніі забудоўшчыка “Главэнерго”, кароўнік павінны запрацаваць у бліжэйшы тыдзень.

– Мы заканчваем працэдуру збору неабходных папер, каб яго падключыць і выдаваць энергію ў сетку. На гэтым тыдні будуць падлучаныя двухбаковыя лічыльнікі, якія пакажуць, колькі спажылі і колькі станцыя выпрацавала ўсяго, – зазначыў Дзмітрый Міцкевіч.

На даху будынка ўсталяваныя сонечныя панэлі, здольныя даць да 70 кВт энергіі для ўсіх магчымых патрэб гаспадаркі (60 кВт у пікавыя моманты, калі адбываецца дойка). Лішак ўладальнік кароўніка, ААТ “Крайск”, будзе прадаваць у дзяржаўную сетку. Аргументам “за” стала тое, што тады станцыя акупіцца не 12 год, а за 5-6. Калі кошт электраэнергіі падвысіцца ў будучыні, а Дзмітрый лічыць, што так і будзе – то станцыя акупіцца яшчэ хутчэй.

Тэрмін службы станцыі – 25 год. Рэнавацыя пакуль не плануецца. Па словах Дзмітрыя Міцкевіча, гэта можа апынуцца немэтазгодным: сонечныя модулі, якія выпускаліся 3 гады таму, былі магутнасцю 200 Вт, сёння – ужо 250 Вт.

Максімальна эфектыўная станцыя з сярэдзіны вясны да сярэдзіны восені (85-90% усёй электраэнергіі). З улікам доек і працы халадзільнікаў летам гадзін 6-7 выпрацоўваецца энергія толькі на продаж (каля 30% ад сутачнай колькасці). За год станцыя можа даваць больш за 70 мВтгадзін.

Станцыя пачынае працаваць раніцай. І сонца на небе – не абавязковая ўмова: нават пры пахмурным восеньскім надвор’і выпрацоўваецца 8-10% энергіі ад магчымай. Сонечныя батарэі, усталяваныя на кароўніку, не патрабуюць абавязковага прамога сонечнага святла, і сонечнай радыяцыі, якая прабіваецца праз аблокі, дастаткова.

Панэлі для станцыі вырабленыя на беларуска-літоўскай вытворчасці ў Літве, мацаванні беларускія, кабелі фінскія (у Беларусі такія не робяць), інвертары італьянскія.

Да зімы плануецца паставіць яшчэ лесвіцы, каб пры патрэбе можна было чысціць снег – і гэта адзінае, што звязана з абслугоўваннем станцыі ў зімні перыяд. Летам, калі ідуць уборачныя-пасяўныя, батарэі магчыма спатрэбіцца памыць ад пылу.

Ганна Валынец

Фота Павал Гарбуноў

Ранее по теме:

Комментарии читателей: